Здарэнні11

У Ждановіцкім сельсавеце выявілі шаленства. Хворая казуля прыйшла на падворак — з ёй кантактавалі і людзі, і жывёлы

19 студзеня ў вёсцы Крыжоўка зарэгістравалі шаленства ў казулі. Жывёла выйшла з лесу і, патрапіўшы на ўчастак, была атакаваная сабакамі. 

Гаспадары змаглі адагнаць сабак і затым вырашылі адвезці жывёлу ў спецыялізаваны ветэрынарны пункт у Маладзечне, паведамляе pristalica.by.

У тым пункце казуля «апала», піша выданне.

З гэтай прычыны яна была адпраўлена на аналізы, якія і выявілі шаленства. 

Спецыялісты арганізавалі працу па вакцынацыі і рэвакцынацыі сабак, якія кантактавалі з казуляй, каб выключыць магчымасць інфікавання. 

Ветэрынары таксама праводзяць рэйды па вёсцы для ўдакладнення абстаноўкі і прафілактыкі хатніх жывёл, піша выданне. 

Каментары1

  • Жвір
    31.01.2024
    Цяпер, кажуць, адной ін'екцыі дастаткова, каб спыніць хваробу. Ня ведаю, на колькі гэта праўда. Аднак, дадзены выпадак сьведчыць, што ў лесе застаюцца хворыя жывёлы. Як мінімум, гэта лісы й ваўкі. Значыць працяг будзе...

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць