Свет

«Спроба выкарыстаць паслявыбарчую сітуацыю». Польшча адказала на прымірэнчую рыторыку Лукашэнкі

Беларусь і Расея «працягваюць аперацыі», накіраваныя на «разбурэнне іміджу Польшчы, падрыў узаемнага даверу паміж палякамі і ўкраінцамі, высмейванне польскіх структур бяспекі і распаўсюджванне трывогі ў грамадстве», лічыць прадстаўнік ураду ў пытаннях бяспекі інфармацыйнай прасторы Станіслаў Жарын.

Сцяна, пабудаваная Польшчай на мяжы з Беларуссю. Фота: StZaryn / Twitter

Жарын напісаў пост пад назваю «Дэзынфармацыя супраць Польшчы», прысвечаны публічнай рыторыцы Беларусі і Расіі ў адносінах да Польшчы.

Паводле Жарына, крамлёўская прапаганда працягвае спрабаваць дыскрэдытаваць абараназдольнасць Польшчы, «прасоўваючы наратыў, што вайсковы патэнцыял польскіх Узброеных сіл перабольшаны». 

«У той жа час рашэнне Міністэрства абароны Польшчы аб стварэнні танкавага батальёна на ўсходзе краіны было «інтэрпрэтаванае крамлёўскай прапагандай, у тым ліку і Пясковым, як крок да эскалацыі напружанасці ў адносінах з Менскам і Масквой», — напісаў чыноўнік. 

У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка, звярнуў увагу Жарын, «у сваёй прапагандысцкай дзейнасці» падае сігналы аб адкрытасці Менску да дыялогу з будучым урадам Польшчы, «пры гэтым забываючыся на ўсё дрэннае, што нібыта было зроблена Польшчай да гэтага часу». 

«У той жа час рэжым Лукашэнкі паслядоўна прадстаўляе цяперашнюю палітыку Варшавы як агрэсіўную, правакацыйную, якая наносіць шкоду Польшчы і Еўропе», — дадаў ён. 

Падобныя заявы беларускага рэжыму, лічыць Жарын, варта ўспрымаць як спробу выкарыстаць паслявыбарчую сітуацыю ў Польшчы для змякчэння пазіцыі польскага ўрада ў дачыненні да варожых дзеянняў Менска, а таксама для абялення яго іміджу, поўнага няпраўды. 

Жарын напісаў, што працягваецца «пачатая Лукашэнкам» у 2021 годзе «аперацыя па «дэстабілізацыі польска-беларускай мяжы з дапамогай штучнай міграцыі», куратарамі якой зʼяўляюцца беларускія спецслужбы». 

«Гэтая аперацыя пастаянна суправаджаецца дэзынфармацыйнай актыўнасцю, якая палягае ў пастаянным паўтарэнні абвінавачанняў на адрас Памежнай службы Польшчы ў генацыдзе «ўцекачоў, якія перасякаюць або спрабуюць перасекчы памежны барʼер», — напісаў дзяржсакратар канцылярыі польскага прэмʼера.

Апошнія тыдні Аляксандр Лукашэнка крыху скарэктаваў сваю рыторыку ў адносінах да краін Захаду. 27 кастрычніка ён пахваліў палякаў за тое, што яны прагаласавалі за апазіцыю на выбарах, потым віншаваў народы Аўстрыі і Чэхіі, заявіўшы: «няпростыя часы пройдуць, і мы з патроенай сілай адновім узаемадзеянне». Падчас візіту ў Менск пры канцы кастрычніка кіраўніка МЗС Венгрыі Петэра Сіярта ён назваў сябе «заўзятым прыхільнікам захавання ЕС».

А 11 лістапада заявіў, што працягвае палякам «сяброўскую руку супрацоўніцтва».

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы7

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Праўрадавыя сілы ў Емене заявілі пра вяртанне кантролю над Баб-эль-Мандэбскім пралівам4

«Украіна дае вам крылы». Ва ўкраінскіх Вайскова-марскіх сілах з'явілася беларуская спецрота7

Трамп: У росце цэн на бензін вінаватыя Украіна і амерыканскія дэмакраты14

Рубіа пра расійскія папярэджанні: Вырашаць, ці бяспечна нашым дыпламатам знаходзіцца ў Кіеве, мы будзем самі

У цэнтры Мінска закрываецца італьянскі рэстаран7

Колькі беларусаў вучыцца ў амерыканскіх універсітэтах?2

Карціну амерыканскай мастачкі набылі на распродажы за 30 даляраў, а пасля прадалі за 1,35 мільёна

Многія беларусы не заўважаюць гэты дзіўны надпіс у мінскім метро. Што з ім не так?21

Чэшскі ўрад пашырыў магчымасць атрымаць візы для беларусаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы7

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць