Грамадства1919

У Мінску прэзентавалі школьныя падручнікі па «генацыдзе беларускага народа»

Школьныя падручнікі «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны» выпусцілі Міністэрства адукацыі і Генеральная пракуратура. Сёння гэтыя дапаможнікі прэзентавалі ў мінскай СШ №137 імя Пятра Машэрава, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

У падручніках расказваюць пра «карныя аперацыі нацыстаў, лагеры смерці, якія дзейнічалі на тэрыторыі БССР, дзейнасць калабарацыянісцкіх фарміраванняў, а таксама пра подзвіг і гераізм беларускага народа, уключаючы дзяцей, якія аддалі жыццё за нашу свабоду і незалежнасць».

Кнігі распрацаваныя і выдадзеныя ў трох варыянтах — для 1-4, 5-9 і 10-11 класаў.

У прэзентацыі ўдзельнічалі намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай, начальнік упраўлення па наглядзе за расследаваннем асабліва важных крымінальных спраў Генпракуратуры Валерый Таўкачоў, а таксама прадстаўнікі выдавецтва «Адукацыя і выхаванне», сябры праўладных арганізацый і іншыя.

Каментары19

  • Вася
    14.11.2023
    І у́ гэтых падручніках распавядаюць пра карныя аперацыі лукашыстау́? І генпракуратура дапусціла падручнік пра свайго шведа да выдання? Ці нау́прост гэтым невукам ніхто не расказау́, што такое генацыыд?
  • Albeit macht frei
    14.11.2023
    Гэта не падручнік, а практычны дапаможнік.
  • С24
    14.11.2023
    Ну, гэта трапляе пад распальванне варажнечы

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў43

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

У аўто Belgee і Geely паставяць дадаткі «Яндэкса»3

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу11

Амерыканцы папярэдзілі пра магчымы тэракт у Маскве. ФСБ у выніку праверкі затрымала падлетка5

У Швейцарыі моладзь таксама пратэстуе. Былі сутычкі з паліцыяй19

Стары касмічны тэлескоп NASA вось-вось упадзе на Зямлю — ён важыць паўтары тоны1

Хакеіст «Нёмана»: мяне ўкусіў клешч — з не вельмі добрымі наступствамі3

У Рыме ў ноч Хэлаўіна беларуска з кіркай спрабавала трапіць у чужую кватэру3

Белы дом рыхтуецца дзейнічаць без згоды Кангрэса, калі на выбарах перамогуць дэмакраты7

Мінчанка клюнула на танныя морапрадукты. Але яны не прыйшлі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў43

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць