Свет22

Літва павялічыць колькасць памежнікаў з-за пагроз з боку Беларусі

Цягам двух гадоў Дзяржаўная памежная служба Літвы павінна папоўніцца 450 новымі афіцэрамі, якія будуць ахоўваць мяжу з Беларуссю.

Рустам Любаеў і міністр унутраных спраў Агне Білатайце. Фота: фэйсбук Агне Білатайце

«Агульная колькасьць дадатковых афіцэраў праз два гады складзе каля 450 чалавек, яны будуць накіраваныя на ахову мяжы з Беларуссю», — сказаў кіраўнік ведамства Рустам Любаеў падчас пасяджэння камітэта Сейма па нацыянальнай бяспецы і абароне, піша BNS.

«Мы хочам узмацніць ахову мяжы», — падкрэсліў ён.

Дадатковыя афіцэры будуць прынятыя на службу ў 2024-2025 гадах.

«Мы прагледзелі нашы кадравыя варыянты, відаць, цяжка будзе адразу за год арганізаваць навучанне і запоўніць пасады. У выніку мы прагназуем на два гады. Пачнем з наступнага года, калі будзе зацверджаны бюджэт, а скончым праз год», — патлумачыў Рустам Любаеў.

Зараз у Дзяржаўнай памежнай службе працуюць 4,3 тысячы чалавек.

Мяжа Літвы з Беларуссю з'яўляецца таксама знешняй мяжой Еўрасаюза. З 2021 года літоўскія памежнікі не пусцілі ў краіну 21,5 тысячы мігрантаў з тэрыторыі Беларусі.

Каментары2

  • Змагар
    05.11.2023
    Нешта доўга корпаюцца спадары летувісы, лукашэнка хахатаць будзе! І ўвогулле, там, па-ходу 4,500 жаўнераў трэба а не 450!
  • Жора
    07.11.2023
    А зачыненыя памежныя пункты трэба думаць тады адкрыюць? Бо закрываліся яны з матывацыяй "нам трэба болей людзей на ахову мяжы".

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць