Грамадства22

Інжынерку з «Паліміра» пакаралі за «экстрэмізм у сацыяльнай сетцы»

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 7 верасня за захоўванне ў сацыяльнай сетцы спасылкі на «экстрэмісцкі» інфармацыйны канал пастанавіла арыштаваць на 15 сутак інжынерку-канструктарку завода «Палімір» Ірыну Баранаву, даведалася «Віцебская Вясна».

Пры апытанні ў судзе Ірына засведчыла, што яна сапраўды ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» мела асабістую старонку, дзе ёсць падпіска на суполку «Zerkalo.io». Пра тое, што названая суполка прызнаная ўладамі «экстрэмісцкай», ёй было вядома.

Гэтае прызнанне Баранавай суддзёй Балаболавай было ўспрынята як доказ дачынення і вінаватасці «правапарушальніцы» ў распаўсюджванні экстрэмізму, і на падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП яна пакарала маладую жанчыну арыштам тэрмінам на пятнаццаць сутак.

Каментары2

  • mikola
    20.10.2023
    Adnak - Fantaziory !
  • Дабро пераможа!
    21.10.2023
    Якая прыгожая жанчына! Чароўныя вочы!
    Свет пераможа цемру!

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы8

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Сучасныя метады судовай экспертызы паказалі: першыя цары Егіпта маглі адпраўляцца ў замагільны свет не адны2

Украінскага дэпутата Ганчарэнку выключылі з фракцыі «Еўрапейская салідарнасць»10

Праўрадавыя сілы ў Емене заявілі пра вяртанне кантролю над Баб-эль-Мандэбскім пралівам4

«Украіна дае вам крылы». Ва ўкраінскіх Вайскова-марскіх сілах з'явілася беларуская спецрота7

Трамп: У росце цэн на бензін вінаватыя Украіна і амерыканскія дэмакраты14

Рубіа пра расійскія папярэджанні: Вырашаць, ці бяспечна нашым дыпламатам знаходзіцца ў Кіеве, мы будзем самі

У цэнтры Мінска закрываецца італьянскі рэстаран8

Колькі беларусаў вучыцца ў амерыканскіх універсітэтах?2

Карціну амерыканскай мастачкі набылі на распродажы за 30 даляраў, а пасля прадалі за 1,35 мільёна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы8

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць