У Брэсце затрымалі караціста, нібыта за здымкі вайсковай тэхнікі
Паводле інфармацыі «Медыязоны», затрыманага завуць Аляксандр Яўціхаў, на запісаным сілавікамі відэа ён расказвае, што працуе трэнерам па каратэ. Раней жа быў шматразовым чэмпіёнам і прызёрам па гэтым відзе спорту.

Мужчыну закідаюць тое, што ён нібыта зняў на відэа вайсковую тэхніку і выклаў запіс у «экстрэмісцкі» тэлеграм-канал.
Таксама затрыманы «прызнаецца», што ў 2020 годзе ён нібыта развешваў стужачкі на слупах і знаках, расклейваў улёткі ўздоўж дарогі.
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары