Свет66

«Пакуль арабы рэжуць галовы яўрэям, добрыя рускія ставяцца да хахлоў занадта гуманна». Новы наратыў прапаганды

Расійскія прапагандысты крытыкуюць абодва бакі. І заадно абяляюць сябе. Паказваем, як Z-расіяне здолелі сумясціць несумяшчальнае.

Калаж: «Наша Ніва»

Прайшоў амаль тыдзень з моманту ўварвання палесцінскага руху ХАМАС у Ізраіль. У адказ на гэта ізраільскія ўлады абвясцілі ХАМАС вайну і пачалі праводзіць беспрэцэдэнтныя па інтэнсіўнасці бамбёжкі сектара Газа.

Гэтыя падзеі прыцягнулі ўвагу ўсяго свету і многія краіны ўжо паспелі аб'явіць аб падтрымцы таго ці іншага бакоў канфлікту. Захад і беларускія дэмакратычныя сілы адкрыта падтрымалі Ізраіль, а Іран і некаторыя арабскія дзяржавы падтрымалі ХАМАС.

Намеснік старшыні рады бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў у першы ж дзень нападу ХАМАС абвінаваціў ва ўсім ЗША, бо «гэтыя паўдуркі замест урэгулявання палесцінска-ізраільскага канфлікту адразу палезлі к нам і дапамагаюць неанацыстам».

Потым у сваёй звыклай манеры Мядзведзеў пажадаў амерыканцам грамадзянскай вайны.

Пры гэтым расійская прапаганда (разам з беларускай) смакавала поспехі ХАМАС і кпіла са «слабых габрэяў». Баевікоў ХАМАС спачатку хвалілі і нават імі захапляліся, але пасля сталі называць «жывёламі» і здзіўляліся іх жорсткасці.

На выразна антыізраільскі характар гэтай прапаганды звярнулі ўвагу ізраільскія СМІ.

Апошнія дні сфарміраваўся і новы прапагандысцкі наратыў, быццам паводзіны Расіі ва Украіне нішто ў параўнанні з дзеяннямі ХАМАС і Ізраіля і таму не варта нікому скардзіцца на метады вядзення вайны супраць украінцаў. 

«Расія вядзе самы акуратны канфлікт за ўсю гісторыю чалавецтва»

У вайне ў Ізраілі прапаганда ўбачыла магчымасць выглядаць лепш на фоне зверстваў ХАМАС і акцый адплаты з боку ЦАХАЛ.

У адзіным парыве Z-прапагандысты сталі сцвярджаць, што, у адрозненне ад ХАМАС і ЦАХАЛ, расійская армія ва Украіне не руйнуе гарадоў, не расстрэльвае і не катуе цывільных, не абезгалоўлівае і не карае смерцю палонных вайскоўцаў, не наводзіць ракет на грамадзянскія аб'екты, не крадзе і не забівае чужых дзяцей і гэтак далей.

Галоўнай прычынай таму называецца «дабрыня, акуратнасць, высакароднасць, гонар, інтэлігентнасць і гуманнасць рускіх людзей».

«Расія вядзе самы акуратны канфлікт за ўсю гісторыю чалавецтва. Рускія салдаты на фоне астатніх — гэта рэальна воіны святла, высакароднасці і гонару», — напісаў у сябе ў акаўнце заснавальнік расійскага радыкальнага руху «Мужчынская дзяржава» Уладзіслаў Пазнякоў, каментуючы вайну ў Ізраілі.

«Пакуль арабы рэжуць галовы габрэям, а тыя сціраюць у пыл Газу, добрыя расейцы ставяцца да хахлоў занадта інтэлігентна і гуманна. Ім вельмі пашанцавала, інакш іх целы без галоў даўно б ляжалі пасярод руін таго, што некалі называлася Украінай», — піша неназваны былы вагнеравец з канала Alex Parker Returns.

«Гэта бясконцае замкнёнае кола гвалту. Дзякуй богу, мы так не ўмеем. Я сотню разоў бачыў у штабах і групах спецназа, як нашыя атакі адмяняліся, толькі каб цывільныя пад удар не трапілі», — разважае Z-ваенкар Яўген Паддубны.

У той жа час кіраўніца прапагандысцкага агенцтва Russia Today Маргарыта Сіманьян абурылася заявамі міністра абароны Ізраіля, які назваў радыкальных палесцінцаў «чалавечымі жывёламі». На яе думку, гэта жорстка і дурасць. 

Але іншая рэч, калі гаворка заходзіць аб украінцах, якіх у сваім канале яшчэ год таму Сіманьян назвала «нелюдзямі, вырусямі і людаедамі».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Ілжывая рэклама
    13.10.2023
    Расeя, перастань называць сябе праваслаўнаю хрысьціянскаю культураю. Няма нічога хрысьціянскага ў тваёй прыхільнасьці да крыві, гвалту, жорсткасьці й калецтваў, якія грахоўныя й дэманічныя. Бог не ўхваляе.
  • рашысты - гэта ігіл, гэта тэрарыстычны імперскі хамас, што павінен быць знішчаны
    13.10.2023
    рашысты руйнуюць гарады і вёскі ва Украіне, расстрэльваюць і катуюць цывільных, караюць смерцю палонных украінсіх вайскоўцаў, наводзяць ракеты на грамадзянскія аб'екты, выкрадаюць, забіваюць, незаконна дэпартуюць чужых дзяцей і гэтак далей. рашысты ўжо здзейснілі тысячы злачынстваў ва Украіне, учынілі сотні тэрарыстычных актаў, і ўсё гэта ўжо зафіксавана міджнароднымі місіямі. рашысты - гэта ігіл, рашысты - гэта тэрарыстычны імперскі хамас, што павінен быць знішчаны!
  • L issued
    14.10.2023
    Маскавіты. Дзікуны. Адным словам кажучы.

Цяпер чытаюць

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму5

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы скасоўваюць тэрміны разгляду заяў на міжнародную абарону1

Згарэў шэдэўр народнай архітэктуры Палесся — царква ў Сцяпанках. Яна засталася на фотах «Нашай Нівы»

Германія прыпыніла выдачу гуманітарных віз. Іх атрымлівалі і беларусы6

Згарэла адна з культавых «сініх цэркваў» Берасцейшчыны6

Святлана і Сяргей Ціханоўскія возьмуць удзел у акцыі ў падтрымку Украіны ў Вільні8

На выездзе з Мінска ДТЗ, фура перакрыла некалькі палос. Рух ускладнены

У барацьбу з дармаедамі ўключыліся ваенкаматы. Прычым выклікаюць нават тых, хто працуе3

Лукашэнка пра забарону на ўезд у Эстонію: Ніколі не быў там7

Засталося два тыдні, каб падаць заяўку на тры прэстыжныя праграмы навучання і прафесійнага развіцця ў ЗША

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму5

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць