Свет1414

Сіманьян прапанавала зладзіць над Сібір'ю ядзерны выбух, каб вярнуцца ў «ліхія 90-я»

Па словах топавай расійскай прапагандысткі, «калі зрабіць выбух за сотні кіламетраў», ядзернай зімы не будзе і ніхто не памрэ ад анкалогіі, затое з ладу будзе выведзена ўся радыёэлектроніка і ўсе спадарожнікі.

«Мы вернемся ў які-небудзь такі 93-ці год — з праваднымі тэлефонамі. Цудоўна ж жылі…

Я забараняю сваім дзецям мець гаджэты, тады мне не давядзецца тлумачыць, чаму ва ўсіх ёсць гаджэты, а ў іх — не», — заявіла галоўная рэдактарка Russia Today у сваёй перадачы Ч.Т.Д.

Трэба адзначыць, што звычайна ў рыторыцы расійскіх (і лукашэнкаўскіх таксама) прапагандыстаў «ліхія 1990-я» падаюцца як выключна негатыўны перыяд гісторыі, калі ўсё катастрафічна абрынулася і толькі прыход да ўлады мудрых, нязменных дзесяцігоддзямі аўтарытарных кіраўнікоў адвёў краіны ад прорвы, а народы «падняў з каленяў». У Сіманьян жа гэты самы перыяд нечакана ўсплыў у якасці «залатога веку». 

Каментары14

  • mikola
    03.10.2023
    Dobra skazala ! Zalaty byu Vek ! A *bahnuc* treba b byla !
  • Вясёлы дзядзя
    03.10.2023
    Хай узарве над сваiм Ерэванам
  • Над Варонежам
    03.10.2023
    па традыцыі

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак20

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Каб і хацелі пастаўляць калій на Захад, то няма чаго9

У «Мінск-Свеце» дазволілі ставіць транспарт пад вуглом да праезнай часткі, але не ўсюды2

«Стала немагчыма дыхаць». Беларуса ў Польшчы збіла машына, але штраф выпісалі і яму10

Іконы, талон у паліклініку і нават лаваш. Што беларусы засоўваюць у банкаматы1

У школе ў дзяцей спыталі пра заробак бацькоў. Чыноўнікі адказалі, ці гэта карэктна6

«Мы абняліся і ўсю дарогу ехалі ў абдымку». Беларусцы вярнулі дачку, якую бацька таемна вывез у Эстонію8

Андрэй Пачобут адкрыў у Любліне Камень памяці Яна Карскага27

Belgee паказаў новы X50. Цяпер гэта бюджэтны красовер з атмасферным рухавіком і старым добрым аўтаматам11

Яблык на магіле Святланы Курс ФОТАФАКТ12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак20

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць