Спорт33

Чатыры футбольныя зборныя адмовіліся гуляць з расійскімі моладзевымі камандамі

Ідэю байкоту прапанавала Украінская асацыяцыя футбола.

Фота: uefa.com

Зборныя Латвіі і Польшчы падтрымалі байкот — разам з Англіяй і Украінай яны адмовіліся гуляць з расійскімі моладзевымі камандамі, піша «Настоящее время».

«Латвійская федэрацыя футбола пацвярджае, што зборныя Латвіі па футболе ўсіх узроўняў не будуць гуляць супраць расійскіх каманд, незалежна ад месца правядзення такіх гульняў або формы прадстаўлення расійскіх спартсменаў. Гэта супярэчыць цвёрдай пазіцыі ЛФФ адносна вайны, распачатай Расіяй ва Украіне, і гэтая пазіцыя застанецца ў сіле да заканчэння баявых дзеянняў», — гаворыцца ў паведамленні на сайце федэрацыі.

Прэзідэнт Польскага футбольнага саюза Цэзары Кулеша таксама не пагадзіўся з рашэннем выканкама УЕФА. «Калі зборныя Расіі будуць дапушчаныя да ўдзелу ў спаборніцтвах, нашы зборныя не будуць з імі спаборнічаць. Гэта адзінае правільнае рашэнне», — напісаў Кулеша ў сваім твітары.

Учора Федэрацыя футбола Англіі паведаміла, што англійскія каманды не будуць сустракацца з расійскімі.

«Мы не падтрымліваем пазіцыі па допуску Расіі да спаборніцтваў УЕФА, і наша пазіцыя застаецца нязменнай: зборныя Англіі не будуць гуляць супраць каманд з Расіі», — паведаміў Times прадстаўнік арганізацыі.

Ідэю байкоту іншым федэрацыям прапанавала Украінская асацыяцыя футбола.

«УАФ рашуча асуджае рашэнне УЕФА аб вяртанні зборных Расіі да 17 гадоў на міжнародныя спаборніцтвы. УАФ настойвае на захаванні папярэдніх рашэнняў УЕФА і ФІФА адносна недапушчэння ўсіх расійскіх каманд да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах пад эгідай гэтых арганізацый і звяртаецца да іншых асацыяцыям-сябрам УЕФА з просьбай байкатаваць магчымыя матчы з удзелам каманд з Расіі пры ўмове іх допуску».

Учора, 26 верасня выканкам УЕФА вынес рашэнне аб допуску юніёрскіх зборных Расіі да міжнародных спаборніцтваў у гэтым сезоне.

Матчы павінны праводзіцца без сцяга, гімна, у іншым, не нацыянальным дызайне гульнявой формы і не на тэрыторыі Расіі. Забарона на выступ усіх астатніх расійскіх каманд засталася ў сіле.

«УЕФА ўсведамляе, што дзяцей нельга караць за дзеянні, адказнасць за якія ляжыць выключна на дарослых, і цвёрда пераканана, што футбол ніколі не павінен пераставаць пасылаць пасланні міру і надзеі. Асабліва сумна тое, што праз канфлікт пакаленне непаўналетніх пазбаўленае права спаборнічаць у міжнародным футболе», — гаварылася ў паведамленні на сайце арганізацыі.

Каментары3

  • Нечага іх пускаць на захад
    27.09.2023
    Хай руzкія гуляюць у сваю лапту за парэбрыкам.
  • mikola
    27.09.2023
    Ni maiuc Prava admauljacca guljac ! Geta ni *pryvatna lauka* kab Guljac ci Ne Guljac ! U svaim dvaru mozace ne guljac !
  • Cyber
    27.09.2023
    Навошта маскавітаў недзе пускаюць гуляць? Пакуль Масковія не скончыць вайну і не пакіне тэрыторыю Украіны, Грузіі, Малдовы, Беларусі ўсё каманды Масковіі павінны быць пазбаўлены ўсіх міжнародных спаборніцтваў.

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць