Грамадства33

Мінчука, якога ў 2020-м «адбілі» на пікеце па зборы подпісаў, судзяць па крымінальных артыкулах

У Мінскім гарадскім судзе 4 верасня распачаўся суд над 36-гадовым Яўгенам Гормашам. Гэта той самы мінчук, якога людзі «адбілі» ад затрымання на пікеце па збору подпісаў 31 мая 2020 года пасля таго, як крыкнуў супрацоўнікам ДАІ «Ганьба!». Цяпер Яўгена судзяць у межах крымінальнай справы за «ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», «удзел у экстрэмісцкім фармаванні», «абразу Лукашэнкі». Справу разглядае Любоў Сімахіна, піша «Вясна».

Момант затрымання Яўгена Гормаша 31 мая 2020 года

31 мая 2020 года падчас збору подпісаў за вылучэнне кандыдаткай у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай каля Камароўкі ў сталіцы сабралася вялізная чарга. Кіроўцы аўтамабіляў, якія праязджалі там, падтрымлівалі сігналамі гэтых людзей.

Супрацоўнікі ДАІ спынялі машыны і штрафавалі кіроўцаў. Гормаш абурыўся такімі іх дзеяннямі і крыкнуў «Ганьба!». Двое даішнікаў паспрабавалі яго затрымаць, але некалькі жанчын маладога чалавека «адбілі».

Пазней высветлілася, што Гормаша затрымалі людзі ў цывільным каля яго дома, забралі ў мікрааўтобус разам з роварам. Пазней яго аштрафавалі на 1350 рублёў па трох адміністрацыйных пратаколах: за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі і дробнае хуліганства.

Але Яўгену дапамаглі сабраць грошы на пляцоўцы molamola.by на штраф літаральна за хвіліны. Паведамлялася, што «людзі так актыўна выказвалі салідарнасць, што не вытрымліваў сайт». Паколькі грошай сабралі больш, чым трэба, раварыст планаваў перавесці частку сумы на дапамогу іншым затрыманым на акцыях у падтрымку Сяргея Ціханоўскага. 

Цяпер мінчука затрымалі ў межах крымінальнай справы і абвінавачваюць паводле трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак);
  • ч. 3 арт. 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фармаванні);
  • ч. 1 арт. 369 (абраза Лукашэнкі).

Падрабязнасці праваабаронцам невядомыя. Яўгену пагражае да шасці гадоў зняволення.

Падтрымайце вязня: СІЗА-1, Мінск, вул. Валадарскага 2, 220030, Яўген Аляксандравіч Гормаш

Каментары3

  • Атветка
    06.09.2023
    Ну а цяпер трэба падаваць у міжнародны вышук асобы якая яго затрымлівала, каб цяпер ён адбіў пальчыкі
  • Весь в делах и хлопотах
    06.09.2023
    Понятно, первое лицо государства занято исключительно личной местью 5 миллионам беларусов, которые выходили на площади городов и сёл, из этой же оперы указ о запрете паспортов, да, чтобы успокоится от и отдохнуть от личной мести беларусам, ещё занят свиноматками на свинокомплексах.
    Это называется так: гадил, гажу и буду гадить.
  • Вероятный
    06.09.2023
    Весь в делах и хлопотах, калі б гэтыя 5 млн сапраўды былі беларусамі, а не северозападнымі, пра вашае "первое ліцо" ўжо даўно б забыліся нават як клікалі.  

Цяпер чытаюць

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра1

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра

Усе навіны →
Усе навіны

Выдаўца Ігара Логвінава абвясцілі ў вышук

Некаторыя аперацыі дапамагаюць не больш за плацэба. Чаму іх усё роўна працягваюць рабіць4

Асуджаная на смерць Крыста Пайк, якая перажыла дзве смяротныя ін'екцыі, апрытомнела4

Месі завяршыў кар'еру ў зборнай Аргенціны1

«Стыль снобаў» вяртаецца. Зноў модна падымаць каўнер5

Беларусь мінімальна перамагла Фінляндыю9

Беларуска сабрала 1 001 кубак з 76 краін свету. Яе калекцыя каштуе больш за 10 000 рублёў6

У афішы Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі з'явіўся першы рускамоўны спектакль12

Беларусцы ў краме адмовіліся распалавініць кавалак мяса. Ці законна гэта?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра1

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць