Вайна1313

Дык ці былі 5 жніўня ракеты з Беларусі? Украінская разведка сумняваецца, полк Каліноўскага перакананы, што не было

Увечары 5 жніўня Паветраныя сілы УСУ паведамілі пра масіраваную атаку на тэрыторыю Украіны. Яны заявілі, што ёсць ракеты і з боку Беларусі. Але больш дэталяў не прывялі.

Прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Андрэй Юсаў пазней сказаў у каментары «Укрінфарм», што Расія магла імітаваць пускі ракет з тэрыторыі Беларусі з мэтай правакацыі — каб уцягнуць у вайну супраць Украіны.

«Адносна ракет з тэрыторыі Беларусі — верагодна, гэта быў электронны пуск або імітацыя пуску, паколькі на тэрыторыі гэтай краіны размешчаныя расійскія войскі, сілы і сродкі для рознага роду правакацый, каб уцягнуць яе ў вайну супраць Украіны», — адзначыў ён.

«Фізічна пуску магло і не быць, але ўсё магло быць зладжана так, быццам пускі адбываліся з тэрыторыі Беларусі. Інфармацыя цяпер правяраецца», — дадаў прадстаўнік ГУР.

Полк Каліноўскага заявіў, што, паводле інфармацыі, якой яны валодаюць, «ніякіх атак з боку Беларусі не адбылося».

Скрыншот відэазвароту палка Каліноўскага

Кампалка Дзяніс Прохараў «Кіт» скончыў свой зварот да беларусаў заклікам: «не дайце сябе падмануць».

Каментары13

  • ром
    06.08.2023
    да пофиг если честно))) были или небыли
  • Vad
    06.08.2023
    Не было думаю из Беларуси запусков. Китай не разрешает. Если ЕС перекроет границу с РБ - тогда возможно возобновление обстрелов. Ну а украинская пропаганда как всегда обосралась
  • Агітка
    06.08.2023
    "імітаваць, каб уцягнуць у вайну"? Каго уцягнуць? На каго разлічана гэтая дурная прапаганда?

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць