Наталля Качанава: Мы праводзім вялікую працу ў краіне, каб зрабіць жыццё нашых людзей лепшым
Старшыня Савета Рэспублікі працягвае турнэ па Брэсцкай вобласці. Сёння яна сустрэлася ў Брэсце з прадстаўнікамі вертыкалі. Не абышлося ад чарговага камплімента-рэферанса ў бок Аляксандра Лукашэнкі.

Старшыня Савета Рэспублікі заявіла, што праца з людзьмі — вызначальная.
«Мы праводзім вялікую працу ў краіне, каб зрабіць жыццё нашых людзей лепшым. Гэта асноўнае патрабаванне нашага прэзідэнта. Ён заўсёды кажа: «Галоўнае для нас — гэта народ. Часам не людзі павінны да вас ісці, а вы на апярэджанне бегчы да гэтага народа», — сказала Качанава.
«І мы павінны гэты народ чуць. Фармалізму ў гэтай працы дапускаць нельга. Людзі заўсёды зразумеюць, калі вы ім растлумачыце, сустрэнецеся, прагаворыце, не адхіліцеся ад іх. Людзі заўсёды гэта ацэняць», — дадала яна.
Цяпер чытаюць
Колькасць ахвяр выбуху ў маскоўскім элітным рэстаране на юбілеі генерала, які камандаваў наступам на Кіеў з Беларусі ў 2022-м, вырасла да пяці чалавек
Каментары