Грамадства3232

Актывіст Ілья Дабратвор: Я вырашыў вярнуцца ў Беларусь у наступны панядзелак. Васкрасенскі сказаў, што ўсё будзе добра

Грамадскі актывіст і ў мінулым супрацоўнік прарасійскага рэсурсу «Політрінг», які некалькі гадоў таму выехаў у Польшчу, распавёў «Народнай Волі» пра сваё рашэнне. Два месяцы таму ён канчаткова разышоўся з жонкай, з якой выхоўваў пяцярых дзяцей.

У Польшчу Ілья Дабратвор выехаў з палітычных прычын: ён баяўся палітычнага пераследу.

Зарабляў ён тым, што здымаўся ў масоўцы ў кіно, працаваў ахоўнікам на футбольных матчах і канцэртах, а таксама практычна кожны дзень таксаваў.

Стала таксама вядома, што Ілья развёўся з жонкай, з якой пражыў шмат гадоў і з якой выхоўваў пяцярых дзяцей.

Пасля гэтага актывіст напісаў у сацыяльных сетках, што «машына зламалася, і я дакладна ведаю, куды аддам апошнія 100 злотых — на білет да Мінска».

Праз нейкі час Ілья ўдакладніў сваю пазіцыю наконт вяртання ў Беларусь: «Я вырашыў вярнуцца. Дзякуй Юрыю Васкрасенскаму за такую магчымасць, пад яго гарантыі. У наступны панядзелак выязджаю…»

Гэты допіс Дабратвора выклікаў цэлую хвалю самых розных каментарыяў. Хтосьці палічыў, што гэтая інфармацыя — фэйк, нехта ўспрыняў яе ўсур’ёз.

«Народная Воля» звярнулася да самога Ільі Дабратвора, каб той праясніў сітуацыю наконт свайго вяртання.

— Я сапраўды вырашыў вярнуцца ў Беларусь, коратка паведаміў суразмоўца. — Планую зрабіць гэта ў панядзелак, 24 ліпеня, хаця планы могуць змяніцца.

Тут шмат розных нюансаў, якія паўплывалі на гэтае рашэнне.

— Што з дзецьмі?

— Дзеці застаюцца ў Польшчы з маці, з якой тыдзень таму мы развяліся. А не жывём разам з Інай ужо два месяцы.

— Столькі гадоў разам пражылі, у вас пяцёра дзяцей…

— Так атрымалася, не хачу гэта нават каментаваць…

— Вы звярталіся ў камісію па разглядзе зваротаў грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за мяжой?

— Не, я не падаваў туды заявы.

— Некаторых з тых, хто вяртаецца дадому, затым затрымліваюць і судзяць…

— Я гэтага не баюся.

— У сваім допісе ў сацыяльных сетках вы напісалі, што вяртаецеся ў Беларусь пад гарантыі Юрыя Васкрасенскага. Ён на самай справе даў вам нейкія гарантыі?

— Па тэлефоне Васкрасенскі сказаў, што ў мяне ўсё будзе добра.

— Чым вы плануеце заняцца ў Беларусі?

— Пакуль не ведаю. Спачатку трэба вярнуцца, а далей ужо нейкія планы складаць.

— Пад Мінскам у вас быў дом, у горадзе — кватэра. Што з імі цяпер?

— Наколькі вядома, яны знаходзяцца пад арыштам. Але я ўсё роўна вырашыў вярнуцца…

«Народная Воля» задала некалькі пытанняў і Юрыю Васкрасенскаму.

— Ці праўда, што вы давалі нейкія гарантыі бяспекі спадару Дабратвору, які жадае вярнуцца ў Беларусь? У вас на гэта ёсць нейкія афіцыйныя паўнамоцтвы?

— Ілья Дабратвор на самай справе звярнуўся да мяне па дапамогу. І, наколькі гэта ў маіх сілах, я аказваю садзейнічанне па вяртанні Ільі дадому.

Разам з тым хачу ўдакладніць, што рашаючае слова будзе за праваахоўнымі органамі. Калі ў іх не будзе ніякіх пытанняў да Дабратвора, то ён можа без перашкод вярнуцца.

— Адным словам, ніякіх гарантый вы не давалі?

— Найбліжэйшае пасяджэнне камісіі пройдзе 20 ліпеня, і, напэўна, да гэтага часу я даведаюся пазіцыю праваахоўнікаў у дачыненні да Дабратвора. Але, наколькі мне вядома, у масавых беспарадках удзелу ён не браў. А за тое, што недзе ўдзельнічаў, ужо панёс пакаранне.

Але Ілья сказаў, што і насамрэч хоча дадому, што яму няма жыцця на чужыне.

— А чаму ён не звяртаўся з заявай у камісію?

— Стандартны маршрут — гэта і насамрэч зварот у камісію, але мы з Дабратворам ведаем адзін аднаго гадоў дваццаць. Таму ён і папрасіў мяне вывучыць пытанне вяртання ў абыход фармальных працэдур. Але, паўтаруся, я пакуль не ведаю канчатковай пазіцыі сілавых структур…

Каментары32

  • собакен
    18.07.2023
    Позняк в пятницу, Тихановская в субботу.
  • Казік
    18.07.2023
    Будзе некалькі сюжэтаў БТ, дзе ён на камеру распавядзе, які дрэнны Захад і харошая наша "ўласць"
  • Чэцьвер
    18.07.2023
    Тут таксама чужына, Ілля. Больш няма Беларусі. Расійскія папы, салдаты, Рускі дом. Хунта, якая сфальфікавала выбары. Катаванні беларусаў карпенкоўцамі. І вось добрыя васкрасенскія, якія табе сказалі, што апошняе слова за карпенкоўскай хунтай. Кожны дзень свалата на тв і ў радыё. Нават Альфа, каторая " звук твоено города" працуе на хунту. Тут брыдка і мярзотна. Тут жывуць васкрасенскія, некаторыя з іх сябе забіваюць. Бо гэта цяжка есці гаўна са сракі хунты.

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам32

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

Жонка Ігара Шуневіча падстрэліла ў Зімбабвэ імпалу, ватэрбока і бабуіна77

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах64

Чарнякевіч: Не чакайце трыумфальнага шэсця беларускай літаратуры па Еўропе4

Мінская кавярня запусціла незвычайную акцыю

Як сёння ў Мінску будзе працаваць грамадскі транспарт?1

Падлеткі тупеюць? Новае даследаванне паказала трывожную тэндэнцыю15

УСУ атакавалі Тальяці. Пажар на «Куйбышаў-Азоце»1

Расія масавана атакавала некалькі гарадоў Украіны: ёсць ахвяры і разбурэнні1

У Вільні адкрылі незвычайны помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл, чыё рамантычнае каханне скончылася трагічна23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам32

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць