Грамадства3232

Пра Бабарыку, планы Лукашэнкі, звар’яцелую Расію, Прыгожына і рэпарацыі для Украіны. «Ток» з Арцёмам Шрайбманам

У вялікай гутарцы з палітычным аналітыкам Арцёмам Шрайбманам размаўляем пра «вагнераўцаў» у Беларусі і пра тое, ці магчымы падобны мяцеж у Беларусі, ці слабы Пуцін, ці прывязвае нас ядзерная зброя да Расіі назаўжды і ці павінны будуць беларусы плаціць рэпарацыі Украіне.

Арцём Шрайбман. Фота: «Наша Ніва»

Таксама ў інтэрв'ю мы абмяркоўваем, як Лукашэнка рыхтуецца да выбараў 2025 года і ці могуць яго сыны атрымаць уладу, разважаем пра тое, калі могуць скончыцца рэпрэсіі, чаму раскалоўся «Байпол», навошта рэжым трымае ў поўнай інфармацыйнай ізаляцыі Статкевіча і Ціханоўскага і ці ўдалося сілавікам дэмаралізаваць дэмсілы.

А ў канцы размовы — пра тое, як змяніла бацькоўства і як гадуе дачку.

00:00 — вырвана з кантэксту
00:39 — як мяняе сітуацыю ў Беларусі (не)прыезд «вагнераўцаў»
04:43 — ці захоча Пуцін атруціць Прыгожына?
08:40 — якая выгада Лукашэнку ад мяцяжу Прыгожына
12:41 — ці можа Лукашэнка вырабіць уласную ядзерную зброю
13:53 — што новага зразумеў пра Пуціна
19:21 — ці выгадна Беларусі, каб Лукашэнку выкарысталі ў мірных перамовах паміж Расіяй і Украінай
22:10 — ці павінны беларусы плаціць рэпарацыі Украіне
24:42 — ці прывязвае ядзерная зброя да Расіі назаўжды
30:26 — хто лепшы на чале Расіі: Прыгожын ці Пуцін?
32:34 — хто лепшы: Лукашэнка ці Карпянкоў?
37:17 — чаму не лічыць Беларусь акупаванай
41:38 — ці змірыўся Захад з тым, што Беларусь застанецца ў лапах Расіі
44:10 — пры якіх умовах можа закрыць межы Беларусі Лукашэнка, а пры якіх — Польшча і Літва
46:57 — БЛІЦ: Шагал ці Драздовіч, Дуда ці Наўседа, Макрон ці Шольц
48:12 — самы рэалістычны сцэнар пераменаў у Беларусі
50:55 — як Лукашэнка рыхтуецца да выбараў 2025 года
1:00:00 — навошта Лукашэнка адправіў Мікалая ў Кітай
1:01:20 — выбар паміж Мікалаем і Віктарам Лукашэнкамі
1:02:52 — калі могуць скончыцца рэпрэсіі
1:05:54 — чаму не паказваюць Віктара Бабарыку і чаму няма сувязі са Статкевічам і Ціханоўскім
1:09:38 — пры якіх умовах Лукашэнка можа пачаць гандаль палітвязнямі
1:12:08 — ці расце блок «ябацек»
1:15:21 — чаму раскалоўся «Байпол» і што гэта мяняе
1:19:10 — ці быў у плане «Перамога»
1:24:17 — памылкі апазіцыі
1:29:27 — ці ўдалося сілавікам дэмаралізаваць дэмакратычны рух
1:32:54 — пра палітычную будучыню Сахашчыка і Пракоп’ева
1:35:33 — Пазняк — агент?
1:38:38 — тры найлепшыя беларускія аналітыкі
1:39:00 — чаму Чалы ставіцца з пагардай, а таксама як успрымае крытыку
1:42:38 — жыццё ў Варшаве і бяспека
1:44:59 — за што ўдзячны Пратасевічу
1:47:26 — пра справу «Тут.бай»
1:49:47 — як змяніла нараджэнне дачкі

Каментары32

  • Уокрві
    16.07.2023
    Ну й каму гэта цікава? Бла бла бла.
  • Shelby
    16.07.2023
    Грай, піпл хавае)) трэба больш гаварачых галоў -- так пераможам!
  • Вася
    16.07.2023
    Да уж, Шайбман балабол знатны.
    Все эти беглые только и могут,что балаболить.
    Ничего посилит десяток лет заграницей, тогда может и поймет свою ошибку.

Цяпер чытаюць

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?

Усе навіны →
Усе навіны

Канал, звязаны з Радай бяспекі Беларусі, пагражае ўдарамі па Еўропе, калі Украіна атакуе аб'екты ў Беларусі35

Прадпрымальнік узяў у кліенткі 100 долараў. І заплаціў штраф у 16 разоў большы1

У Нясвіжы хлопец пратараніў каменны плот: ад машыны і агароджы мала што засталося1

Патрыярх Кірыл заклікаў праваслаўных святароў: «Работайте, братья!»24

Нешта гарэла каля дыспетчарскай станцыі паблізу Мазырскага НПЗ3

У Расіі беларус фасаваў наркотыкі ў каробкі ад пячэння і адпраўляў пакупнікам праз таксі. Таксіст не паверыў і павёз пячэнне ў паліцыю

Як уладкаваны клубнічны бізнэс, хто найбольш на ягадах зарабляе і чаму іх часам выкідаюць3

Нечаканы бенефіцыяр рэпрэсій і масавай эміграцыі беларусаў — выручка гэтага расійскага бізнэсу ў Мінску вырасла на 4000%3

Беларусаў у Геленджык цяпер будуць вазіць іншым маршрутам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць