Грамадства1010

У Беларусь ляціць прэзідэнт, які кіруе сваёй краінай 44 гады

У панядзелак Аляксандр Лукашэнка прыме ў гасцях лідара Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея Тэадора Абіянга Нгема Мбасога, яны правядуць перамовы.

Тэадора Абіянг Нгема Мбасога Фота: Wikimedia Commons

Афіцыйны візіт Мбасога ў Мінск пачнецца ў нядзелю, 25 чэрвеня, і прадоўжыцца два дні. Запланаваны афіцыйная сустрэча і перамовы ў вузкім і пашыраным складах, яны пройдуць у Палацы Незалежнасці.

Па выніках сустрэчы на найвышэйшым узроўні бакі маюць намер падпісаць пакет двухбаковых дакументаў, у якіх гаворка ідзе аб развіцці адносін у розных напрамках ― ад эканомікі да гуманітарнай сферы.

У ходзе візіту лідару Экватарыяльнай Гвінеі прадэманструюць магчымасці прамысловага і аграрнага сектараў Беларусі.

У Экватарыяльнай Гвінеі ёсць багатыя нафтавыя радовішчы, якія разам з замежнымі інвестыцыямі дапамаглі зрабіць краіну адной з самых заможных і стабільных дзяржаў Афрыкі. Пачынаючы з 1990-х гадоў гэта краіна стала буйным экспарцёрам нафты, за кошт чаго ВУП на душу насельніцтва падняўся на першую пазіцыю ў кантынентальнай Афрыцы. Па індэксе чалавечага развіцця Экватарыяльная Гвінея знаходзіцца на 145-м месцы ў свеце.

Тэадора Абіянгу Нгема Мбасога — 81 год. Ён быў кадравым вайскоўцам, камандуючым Нацыянальнай гвардыяй. У жніўні 1979 года ажыццявіў вайсковы пераварот і зрынуў пажыццёвага прэзідэнта краіны, свайго роднага дзядзьку — Франсіска Масіяса Нгема. Потым дзядзьку прысудзілі смяротнае пакаранне і ў той жа дзень расстралялі.

Тэадора Абіянг Нгема Мбасога кіруе краінай амаль 44 гады. Са студзеня 1986 года адначасова займае таксама пасаду міністра абароны краіны. На выбарах 1996 года ён быў адзіным кандыдатам і за яго прагаласавалі 97,85% чалавек. На наступных прэзідэнцкіх выбарах, якія прайшлі ў 2002 годзе, ён быў зноў пераабраны 97,1% галасоў.

Таксама Тэадора Абіянг Нгема Мбасога часта прызначае на найвышэйшыя дзяржаўныя пасады сваіх сваякоў. Тэадора Нгема Абіянг Мангу, сын прэзідэнта ад першага шлюбу, у розны час працаваў міністрам лесу, рыбнай гаспадаркі і навакольнага асяроддзя (2001—2003), міністрам інфраструктуры і лесу (2003—2004), а з 2004 года ўзначальвае Міністэрства сельскай гаспадаркі і лесу.

Габрыэль Мбега Абіянг Ліма, сын прэзідэнта ад другога шлюбу, быў дзяржаўным сакратаром па здабыўной прамысловасці і вуглевадародах (2001—2004), затым быў прызначаны намеснікам міністра горназдабыўной прамысловасці і энергетыкі. Антоніа Мба Нгема, малодшы брат прэзідэнта, працаваў генеральным дырэктарам паліцыі.

І такіх сваякоў яшчэ з дзясятак.

Каментары10

  • даведка
    24.06.2023
    Даже африканские диктаторы назначают своих отпрысков на реальные участки работы, тогда как Лукашенко своим "международниками" и "осамовцам" все тридцать лет ничего тяжелее спорта (и лотерей) у себя под юбкой доверить не отваживается, а где находится белорусский спорт, мы все прекрасно понимаем...
  • Gorliwy Litwin
    24.06.2023
    cканцаецца манаполія захаду на духоўную ўладу. На першы план выходзяць раней забітыя, але шчырыя душой краіны. За імі будучыня. Калі тут будзе Жвір, ён пацвердзіць
  • 09
    24.06.2023
    даведка,
    где, где... все там же - под юбкой(((

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка пра магчымасць вайны ў Беларусі: Гэта ж вар'яцтва, не ўяўляю, як крамлёўская прапаганда будзе тлумачыць гэта13

«Да канца года, спадзяюся, зможам рэалізаваць адну-дзве рэчы». Бабарыка — пра свой новы праект і беларускую мову26

Лідар вядомай расійскай рок-групы прыехаў ва Украіну і пакаяўся за канцэрты ў акупаваным Крыме5

У гарах Кыргызстана зніклі двое беларусаў

Пасля працяглай хваробы памёр 31‑гадовы беларускі футбаліст1

Каранік пакаштаваў смажаных цвыркуноў і загадаў уключыць іх у меню сталовай Акадэміі навук16

Чаму на канферэнцыі «Новая Беларусь» не было Сяргея Ціханоўскага?9

Святлана Ціханоўская адказала, чаму не вызваляюць новых палітвязняў па амерыканскім трэку6

Пятрухін і яшчэ чалавек пяць прыйшлі пікетаваць канферэнцыю Ціханоўскай23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць