Свет77

У Вільні забудоўшчыка аштрафавалі на 141 тысячу еўра за спілаваны векавы дуб

Мэрыя Вільні вынесла рашэнне аб штрафе на суму 141 тысяча еўра для забудоўшчыка, які спілаваў векавы дуб у цэнтры горада, паведамляе Delfi.

Спілены дуб у Вільні. Фота: Marius Morkevičius / ELTA 

Паводле мэра Вільні Валдаса Бенкунскаса, кошт аднаўлення зялёных насаджэнняў абыдзецца менавіта ў такую ​​суму па падліках муніцыпалітэта.

«Сцвярджаць, быццам дэталёвы план дае ім права на спілоўванне дрэва — поўны абсурд, бо, па-першае, па законе не дэталёвы план дае такое права, патрэбны асобны дазвол. Ім такі дазвол не выдаваўся, не было ніякіх надзей на тое, што яго выдалі б, гэта маніпуляцыі і спробы выкруціцца з сітуацыі», — сказаў мэр. Ён заўважыў, што муніцыпалітэт стаіць на сваім — было здзейснена злачынства.

Стагадовы дуб у цэнтры літоўскай сталіцы быў спілаваны 20 мая. Гэта выклікала абурэнне гараджан, якія нават сталі запальваць свечкі на месцы здарэння.

Каментары7

  • Круцялі з мэрыі хлусяць
    25.05.2023
    А калі выдзялялі ўчастак для будаўніцтва з тым дубам пасярэдзіне, то пра што думалі?) Што ён у паветры будзе працягваць расці ці на карупцыйны шахер-махер, каб потым атрымаць хабар за дазвол яго спілаваць?)
  • I тут круцялі, i там круцялі
    25.05.2023
    Разбираешься в серединах, мэриях и виленчуках. Молодец.
  • Еукнрг
    25.05.2023
    Лукашэску б назначыў 1.452.867$ !

Цяпер чытаюць

Бульба з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Бульба з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік МЗС Францыі: Дзве траціны разведвальнай інфармацыі Украіна атрымлівае ад еўрапейцаў4

Фільм беларуса трапіў у шорт-ліст «Еўраоскара»

Расійскі вайсковец, які застрэліў шэсць чалавек на ўкраінскай Харкаўшчыне, расказаў, як гэта было. Сярод ахвяраў быў і дзядуля-рыбак20

Беларусы з пратэрмінаванымі пашпартамі змогуць падаўжаць дазвол на жыхарства ў Ірландыі2

Netflix сутыкнулася з праблемамі і будзе скарачаць штат2

Аляксандр Фядута пачаў працу ў прэстыжным польскім універсітэце12

«Каханы за 500 м ад вас». Наста Дашкевіч расказала, як год таму ляцела як на крылах да мужа ў Літву1

Пад Мінскам абнаўляюць веламаршрут Мінск — Раўбічы

Старшыня канцэрна «Беллеспаперпрам» расказаў, ці памагло прадпрыемству зняцце амерыканскіх санкцый1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бульба з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Бульба з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць