Грамадства1515

На мяжы зноў пачалі ўзмоцнена надглядаць людзей. Прычым не толькі тых, у каго 23.34

Чытачы паведамляюць, што апошнім часам беларускі бок пачаў усё часцей праводзіць паглыблены надгляд пры перасячэнні мяжы. Сістэмнасці ў падыходзе не праглядаецца: у кагосьці глядзелі кнігі, іншых правяралі з металашукальнікам.

Здымак ілюстрацыйны

З украінскім пашпартам — на допыт і паглыблены надгляд

Чытачы паведамляюць, што апошнім часам пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы кантроль з беларускага боку стаў больш строгім.

«Перш за ўсё, як я разумею, падазрэнні выклікаюць грамадзяне Украіны. Калі бачыш, што ў аўтобусе нехта едзе з украінскім пашпартам, то гэта дадатковыя гадзіна-паўтары на беларускім баку», — кажа мужчына, які перыядычна ездзіць праз мяжу на аўтобусе.

Суразмоўца сцвярджае, што ўжо двойчы трапляў у сітуацыю, калі аўтобус затрымліваўся на мяжы праз пасажыраў з украінскім грамадзянствам.

«Кіроўца адразу паведамляе пагранічнікам, колькі едзе пасажыраў і з якім пашпартам. Калі сярод пасажыраў ёсць украінцы, то іх просяць узяць рэчы, выйсці і прайсці разам з імі (памежнікамі).

Апошні раз, калі ехаў маршруткай, то пасля праходжання намі пагранічнага кантролю мы яшчэ каля гадзіны чакалі чалавека з украінскім пашпартам. Той ужо пасля праезду мяжы расказаў, што жыве ў Беларусі з 2014 года, але яго ўсё адно дапытвалі, навошта і куды ён едзе, якія ў яго сувязі з Украінай. Правяралі тэлефон, падпіскі ў тэлеграме, профілі ў сацыяльных сетках», — кажа суразмоўца.

Грамадзян Украіны адпраўляюць на паглыблены надгляд незалежна ад таго, у які бок і на якім тыпе транспарту тыя перасякаюць мяжу. Калі ўкраінец едзе праз мяжу на аўто, то яго аўтамабіль праганяюць праз сканер, калі такі маецца ў пункце пропуску, кажуць відавочцы.

«Пільна прыглядаюцца да кніг»

Людзі звяртаюць увагу, што дадатковыя праверкі пачалі прымяняць і ў дачыненні да тых, хто раней заязджаў без праблем і не быў судзімы па «пратэсных» артыкулах.

«Пратаколы надгляду не выдавалі, але правяралі ўсё вельмі пільна. У тым ліку ўсялякія паперы і дакументы, якія чалавек вязе з сабой. Таксама пільна прыглядаюцца да кніг», — расказаў адзін з суразмоўцаў.

Фота: тэлеграм-канал «Варшавка Граница Брест-Тересполь»

«Усіх правяралі металашукальнікам»

Чытач, які вырашыў з'ездзіць на майскія ў Беларусь з ЕС, заўважыў, што надгляд на мяжы стаў значна больш глыбокі, чым было раней.

«У Беларусь езджу прыкладна раз на паўгода, таму магу адзначыць, што гэтым разам надгляд быў самым пільным за ўсе мае папярэднія візіты. Вытрасалі ўсе рэчы, у літаральным сэнсе прасілі выкруціць усе кішэні, правяралі ўсіх пасажыраў у незалежнасці ад полу і ўзросту металашукальнікам», — кажа беларус, які ў першыя дні мая ехаў у Беларусь.

«Экстрэмісты» праходзяць кантроль першымі

Іншы беларус расказвае, як перасякаў мяжу з тымі, хто трапіў у базу «Беспорядки».

«Першы раз з такім сутыкнуўся яшчэ некалькі месяцаў таму, калі адзін хлопец сам паведаміў кіроўцу, што ён так званы «экстрэміст» і што праз гэта на ўездзе ў Беларусь яго будуць правяраць даўжэй за іншых, што можа затрымаць маршрутку», — успамінае мужчына.

Пазней, па словах мужчыны, некаторыя кіроўцы аўтобусаў пачалі самі пытацца, ці ёсць сярод пасажыраў тыя, хто прыцягваўся да адказнасці за пратэсную дзейнасць. Такіх людзей просяць пачынаць праходзіць кантроль першымі, бо гэта можа заняць больш часу ў параўнанні з «чыстымі» пасажырамі.

Імаверна, што чарговае ўзмацненне надгляду пры ўездзе і выездзе з Беларусі звязана са страхам лукашэнкаўцаў перад дзейнасцю беларускага падполля, пры ўдзеле якога, у прыватнасці, быў пашкоджаны расійскі каштоўны самалёт-разведчык у Мачулішчах пад Мінскам. Учора лукашэнкаўцы заявілі, што на 9 мая нібыта планаваўся шэраг тэрактаў. Прапагандысты з АНТ ужо анансавалі фільм-расследаванне, прысвечаны іх прадухіленню. Раней такія фільмы нярэдка былі фальшыўкамі, а інфармацыя ў іх — перакручанай.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытаце таксама: 

Мінск хоча перастрахавацца: Беларусь увяла пагранічны кантроль на ўездзе з Расіі 

Пандэмія скончылася, але «кавідны» збор на мяжы застаецца. Вось колькі дзяржава зарабляе на ім кожны месяц

«Зялёная карта» хутка ўсё. Як будуць афармляцца страхавыя полісы на аўто для выезду за мяжу?

Каментары15

  • госпожа белладонна
    10.05.2023
    mikola, сберегательных?
  • Праўдаруб
    10.05.2023
    mikola, калі за аўтарствам Мікалая Чаргінца, то вязіце колькі ўлезе!!! Яшчэ можаце захапіць кнігу генпракурара Шведа, там як раз пра генацыд беларускага народа ёсць. 

    Чытаце правільную літаратуру і нічога не бойцеся! ;)
  • Захар
    10.05.2023
    И чего экстремистам не сидится на месте?
    За это время можно было выбрать где лучше ,чем в РБ

Цяпер чытаюць

У Смаргонскім раёне «Аўдзі» ўшчэнт разбурыла гістарычны помнік2

У Смаргонскім раёне «Аўдзі» ўшчэнт разбурыла гістарычны помнік

Усе навіны →
Усе навіны

Настаўніца ў Паўднёвай Карэі забіла васьмігадовую вучаніцу. Гэта трагедыя шакавала ўсю краіну4

Клуб з вёскі на 1500 чалавек упершыню стаў чэмпіёнам Швецыі па футболе1

«Работнікаў з Афрыкі адпраўляюць на кухню». Чым займаюцца працоўныя мігранты ў Беларусі і адкуль едуць?17

Трамп зноў заявіў, што Украіна можа выйграць у вайне. Але не думае, што выйграе12

ДАІ прапануе замяніць невялікія маршруткі аўтобусамі большай умяшчальнасці9

«Асноўны інструмент — генетычная экспертыза». У Следчым камітэце расказалі, як раскрываюць забойствы даўно мінулых гадоў3

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць32

У Віцебску ладзяць экскурсіі ў прапагандысцкі цэнтр расійскага мілітарызму ФОТАФАКТ5

У Лоеве прадаюць будынак, у якім месціцца адзіная пошта. А што будзе з ёй самой?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Смаргонскім раёне «Аўдзі» ўшчэнт разбурыла гістарычны помнік2

У Смаргонскім раёне «Аўдзі» ўшчэнт разбурыла гістарычны помнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць