Грамадства66

«Пакаштуйце і далей глядзіце». У чым цымус мінскага фермерскага рынку «Усё сваё»?

Толькі па суботах з 11-й да 15-й гадзіны па адрасе Кульман 1/2 можна пакаштаваць і купіць фермерскія прадукты ў Мінску. У трох намётах і ўсталяваных на вуліцы сталах можна знайсці калі не ўсё, то многае. Пачынаючы са свежага хлеба і заканчваючы хамонам і крафтавымі соусамі. Карэспандэнт Blizko.by схадзіў на суботні рынак і паглядзеў, што там пачым, а таксама пагаварыў з пастаянным наведвальнікам.

Частыя наведвальнікі рынка ведаюць, што чым раней ты на яго прыйдзеш, тым большы выбар у цябе будзе. Але журналісты тут упершыню і прыйшлі не аб 11-й, а бліжэй да гадзіны, таму фразы «вы забіраеце апошняе» ці «ў нас ужо не засталося» ім прыйшлося чуць неаднойчы.

Тым не менш, людзей было шмат. Напрыклад, каб зайсці ў адзін з намётаў, трэба было пачакаць, пакуль адтуль выйдуць некалькі чалавек.

Усярэдзіне вялікая плынь людзей раз-пораз перасоўвалася ад адных прадаўцоў да іншых.

Сам намёт адносна невялікі па памеры і не нагадвае рынак у звыклым разуменні: цёплыя адценні ствараюць утульную атмасферу, у якой прадаўцы з усмешкай прапануюць пакаштаваць свае прадукты і распавядаюць пра іх выраб.

Ад суботы да суботы асартымент можа мяняцца, але 25 сакавіка супольнасць фермераў і энтузіястаў — менавіта так заснавальнік праекта Ксенія Вяцкая называе «Усё сваё» — прадавала свежы хлеб, сала, каўбасы, птушку, сыры і малочную прадукцыю, прысмакі і выпечку, сыраціснутае масла, агуркі і салаты, мёд і мядовыя прадукты, крафтавыя соусы, мікразеляніну, квасы і медавухі, цэпеліны, клёцкі і бліны, таматны сок, хамон, зеляніну, травяныя гарбаты, скрыпень і каву ўласнага пражання.

У кожнага прадаўца на стале можна ўбачыць асобную талерку, дошчачку з тым ці іншым прадуктам або шкляначку, напрыклад, з квасам, медавухай. Гэта зроблена для таго, каб кожны наведвальнік рынку мог спачатку пакаштаваць прапанаваную прадукцыю і толькі пасля гэтага прымаць рашэнне, ці варта яе купляць.

У рэчаіснасці ж было складаней адмовіцца ад дэгустацыі, чым прыняць рашэнне аб куплі. Варта было толькі паглядзець на чызкейк, як прадавец у тую ж хвіліну прапанаваў яго пакаштаваць.

— Не, дзякуй, мы пакуль што глядзім.

— Дык вы пакаштуйце і далей глядзіце, — адказвае нам прадавец.

Гэты рынак, хутчэй за ўсё, больш спадабаецца тым, хто хоча купляць выключна натуральныя прадукты з умоўна чыстым складам і гатовы за іх плаціць больш, чым звычайна. А людзям, якія прывыклі выбіраць прадукты ў найбліжэйшым да дому супермаркеце, магчыма, цэны пададуцца занадта высокімі.

Часты наведвальнік «Усё сваё» расказаў, чым яго прыцягвае фермерскі рынак:

«Я прыязджаю сюды прыкладна раз-два на месяц, а мая жонка не прапускае амаль ніводнай суботы, — распавёў Яўген. — Па-першае, мне падабаюцца якасныя і свежыя прадукты людзей, якія на гэтым зарабляюць.

Па-другое, я хачу падтрымліваць беларускі прадукт. Для таго, каб было нешта новае, якаснае, смачнае, патрэбная падтрымка, як сродкамі, так і словамі.

Па-трэцяе, я люблю шчырасць фермераў. Часцей за ўсё мы з жонкай купляем фермерскія яйкі, сезонныя памідоры з Піншчыны, хлеб з Old School Bakery, мёд і арэхі са згушчонкай у Наталлі, часам бяром сальцісон. Як правіла, у нас сярэдні чэк вагаецца ад 15 да 50 рублёў.

Але мне не падабаецца, што гэтае месца не заўсёды можа справіцца з той колькасцю людзей, якія наведваюць яго ў прызначаныя гадзіны з 11:00 да 15:00».

Каментары6

  • баж и укж
    28.03.2023
    "Але журналісты тут упершыню і прыйшлі не аб 11-й,"

    журналисты прекрасные люди
    могут позволить себе поспать...

    абы не рабатАть

    где на такое учат?
  • Жвір
    28.03.2023
    О! Лідзкага выпіў бы. І Залатога ад Аліварыі. Ды й Рэчыцкага,..некалі з братам пілі яго ва ўстанове, пра якую нават НН было пісала, што ля чыгуначнага вакзалу, за геафакам БДУ. Цудоўны час быў, а тады падаваўся шараговым, руцінным. Чаму ўсё добрае такое хуткацечнае, імклівае ?
  • пейте свое рижское
    28.03.2023
    Жір, уринотерапия вам в помощь 

Цяпер чытаюць

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Усе навіны →
Усе навіны

За што асудзілі экс-адваката Бабарыкі Дзмітрыя Лаеўскага2

Доктарка паехала ў адпачынак на тры тыдні. Праз некалькі дзён ад яе запатрабавалі вярнуцца праз скаргу пацыента2

Выйшла на свабоду палітзняволеная Ірына Такарчук, маці блогеркі Вольгі Такарчук

Французскі шпіёнскі трылер пра беларускую дыктатуру прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі»2

Новае даследаванне амерыканскіх геафізікаў пераварочвае нашы ўяўленні пра тое, як менавіта загінулі дыназаўры9

Ад «Трох чарапах» перад АМАПам да ўрокаў гітары. Піт Паўлаў вучыць беларусаў граць1

Выйшла на свабоду Настасся Кухта

«Паказаць жанчын, якія змагаюцца». Рэжысёрка Вольга Чайкоўская пра дэбют на HBO, жанчын у палітыцы і беларускае кіно7

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць