Грамадства44

«Прасіла прывезці некалькі сукенак і вершы Бродскага». Муж зняволенай Кацярыны Андрэевай згадвае іх спатканні

Журналістка Кацярына Андрэева летась атрымала новы тэрмін — 8 год і 3 месяцы за нібыта «здраду дзяржаве». Яе муж Ігар Ільяш расказаў праекту «Палітвязынка» пра іх спатканні і «мёртвы горад» Мінск.

Фота: асабісты архіў

Ігар расказвае, што ў іх з Кацярынай было 9 спатканняў — адно доўгае і 8 кароткатэрміновых. Апошняе было ў канцы верасня 2022 года.

На доўгае спатканне журналістка папрасіла мужа прывезці некалькі сукенак, касметыку, прыгожую бялізну, вершы Бродскага і часопісы «Наша гісторыя».

«Мы падчас доўгага спаткання хутка асвоіліся. Я прыгатаваў вячэру, сваю фірмовую страву — тарцілью з гароднінай і курыцай. У нейкі момант стварылася такая ідылічная абстаноўка, што падумалася: няхай бы нас нават у гэтым малюсенькім пакойчыку перанеслі куды-небудзь падалей ад людзей, ад гэтай цемры вакол, і больш нам нічога не будзе трэба — толькі б быць удваіх», — згадвае Ігар.

Доўгае спатканне было ў жніўні 2021-га. Ільяш кажа, што Кацярына першыя паўгадзіны не магла прывыкнуць да абдымкаў — гэта між волі выклікала страх. Бо ў турме тактыльны кантакт звычайна звязаны з пагрозай.

«Адчуваецца велізарная маральная стомленасць, выматанасць», — кажа муж пра стан журналісткі. Яна сама лічыць, што вельмі змянілася за гэты час.

Ігар прызнаецца, што часам замыкаецца ў сабе, бо сябры і блізкія цяпер або ў турмах, або ў эміграцыі.

«Жыць сёння ў Мінску — гэта хадзіць па мёртвым горадзе, дзе ў цябе практычна не засталося знаёмых. Калі сустракаеш раптам чалавека з мінулага жыцця, то прыходзіш у шчырае недаўменне», — кажа ён.

Пры гэтым, заўважае Ільяш, на вуліцы да яго рэгулярна падыходзяць незнаёмцы, каб паціснуць руку і выказаць салідарнасць.

Адрас для лістоў:

ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3,

Кацярына Бахвалава.

Каментары4

  • Іван
    13.02.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Іван
    13.02.2023
    Спасылка на верш Бродскага “На Независимость Украины» 1991 год.
    Наша Ніва, сорамна за вашую цэнзуру. Праўда звычайная. Яна не добрая і не дрэнная.
  • Іван
    13.02.2023
    Нажаль, Бродскі займаў моцную антыўкраінскую пазіцыю. Яна вельмі яркая і поўная нянавісці. Гэтаму ёсць сведчанні ў яго творах і ў успамінах пра яго.
    Мы, як грамадства, прыйдзем да разумення імперскай існасці расейскай літаратуры і ролі гэтай літаратуры ў замацаванні статусу кво ў Беларусі.
    PS.
    Кацярыне здароўя, цярпення. Чакаем на волі.

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене13

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць