Культура

Створана Беларуская незалежная кінаакадэмія

Беларускія кінематаграфісты яднаюцца ў Беларускую незалежную кінаакадэмію. Арганізацыя мяркуе ўзяць на сябе задачу прасоўваць інтарэсы незалежных кінатворцаў у тым ліку на міжнародных пляцоўках.

Ідэя стварыць аб’яднанне нарадзілася пасля пачатку вайны ва Украіне: тады больш за 130 беларускіх фільммэйкераў падпісалі калектыўны стэйтмэнт з асуджэннем ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны. Салідарнасць кінематаграфічнай супольнасці, дзе кожны ўсё яшчэ выступаў перад выклікамі паасобку, падштурхнула да стварэння інстытута, якая зможа выступаць ад імя незалежных беларускіх кінааўтараў адным голасам.

«Пасля падпісання ліста нашая салідарнасць стала пашырацца, і мы падумалі, што ў нас павінна быць кінаакадэмія — аб’яднанне прафесійных творцаў, якія разам прымаюць рашэнні і разам стаяць за сябе. Падобныя кінаакадэміі ў Еўропе існуюць не адзін дзясятак гадоў, і дзякуючы ім мы больш ведаем пра кіно іх краін. Нашая задача, каб мы лепш ведалі адно аднаго і разам з тым, каб свет ведаў пра нас», — кажуць сябры ініцыятыўнай групы, што заснавала кінаакадэмію.

У ініцыятыўную групу ўваходзяць рэжысёры Дар’я Жук, Аляксей Палуян і Андрэй Куціла, прадзюсарка, рэжысёрка і дырэктарка кінафестывалю «Паўночнае ззянне» Воля Чайкоўская, кінаэксперт і фестывальны адборнік Ігар Сукманаў, кінакрытык Ірэна Кацяловіч. Цяпер кінаакадэмія прымае сябраў.

Аб’яднанне створанае, улічваючы досвед кінаакадэмій іншых еўрапейскіх краін, і ўжо атрымала падтрымку Еўрапейскай кінаакадэміі.

Паводле стэйтмэнту каманды, новае аб’яднанне павінна паспрыяць таму, каб голасам беларускай кінасупольнасці былі менавіта незалежныя кінематаграфісты. Кінаакадэмія такім чынам складае альтэрнатыву кінааб’яднанням ад афіцыйнага боку і мяркуе мэтанакіравана лабіраваць беларускі незалежны кінематограф, пашыраць яго магчымасці, а таксама прасоўваць свабоду ад цэнзуры ды дзяржаўнага ціску.

Афіцыйна арганізацыю прэзентуюць 17 лютага на Еўрапейскім фільммаркеце ў межах Берлінскага міжнароднага кінафестывалю — у Producers & Projects Hub на галоўнай пляцоўцы EFM Martin Gropius Bau.

Тут жа будуць прэзентаваныя 10 беларускіх кінапраектаў у працы для пошуку партнёраў. На Еўрапейскім фільммаркеце, у гатэлі Marriott, таксама будзе працаваць стэнд Беларускай незалежнай кінаакадэміі, да якога далучыцца Леанід Каліценя як прадстаўнік Беларускай сеткі фільммэйкераў.

Каментары

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць