Усяго патроху2525

«Плакалі нават дарослыя». У вілейскім кінатэатры — нечуваныя чэргі, што там паказваюць?

У мясцовым пабліку Вілейкі з’явілася фота, зробленае каля мясцовага кінатэатра «Мір». Відаць, што людзі сабраліся на вуліцы ля ўвахода ў будынак. Кажуць, у зале нават не хапіла месцаў для ўсіх ахвотных.

Фота: паблік «Это Вілейка, друг»

«На жаль, не хапіла квіткоў, першы раз такое назіраю ў Вілейцы», — напісаў мясцовы жыхар у каментарах.

«Чалавек 30 развярнуліся назад дадому, бо не хапала білетаў», — распавяла адна з вілейчанак.

Некаторыя ў той жа час пішуць, што на іншых сеансах былі вольныя месцы.

«За свае 30+ гадоў пабывала ўпершыню ў нашым кінатэатры. Нават і ведаць не ведала, што ў нас такая зала, экран. Мне здавалася, што сюды ніхто не ходзіць, і мы прыйдзем з дзіцем і будзем удваіх глядзець фільм. Але… мы ледзь ускочылі ў апошні вагон. Людзей шмат, месцаў усім не хапіла, даставілі звычайныя крэслы. І зноў жа, многім не хапіла. А зараз пра сам фільм <…>. Плакалі нават дарослыя», — дзеліцца іншая жыхарка райцэнтра.

Што за фільм выклікаў ажыятаж у невялікім горадзе? Аказалася, гэта новая расійская камедыя «Чабурашка», якая выйшла ў пракат у першы дзень года.

Фільм створаны пры ўдзеле кінастудыі «Саюзмультфільм», тэлеканалаў Расія 1 і СТС. У стужцы зняліся акцёры Сяргей Гармаш, Алена Якаўлева, Вольга Кузьміна, Фёдар Дабранраваў, Паліна Максімава, Сяргей Лавыгін і іншыя.

На сайце «Кінапошук» рэйтынг сямейнай камедыі складае 7,8.

Партал «Кінабізнэс» піша, што «Чабурашка» трапіў у топ па зборах за кінапракат у СНД і сабраў больш за 60 мільёнаў даляраў.

Каментары25

  • Чорны вус
    16.01.2023
    Формула апрацоўкі манкуртаў: сёння ломяцца на Чабурашку, а заўтра - на рэферэндум па ўваходу ў склад Чабурашландыі.

    Калі гэта класны фільм, чаго на яго не ломяцца ў Польшчы ці Літве? Рытарычнае пытанне.
  • ваўкалак
    16.01.2023
    Расейская культура і навука - нікчэмная. СССР у 10-15 разоў меньш нобелевак чым ЗША (і гэта пік навукі). Усе культурныя трэнды ішлі з яўропы у расею а не наадварот.
    Саюзмультфільм малявалі па падручніках "діснэя" 

    трэба адыходзіць і ад "мяккай" прапаганды "рюского міра".
  • ваўкалак
    16.01.2023
    хопіць мяккай прапаганды рускага міру.
    У СССР мульцікі вучыліся маляваць па нялягальных падручніках діснэю

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі2

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Паранены беларус-добраахвотнік «Лахвіч» — той, якога нядаўна цкаваў Батулін4

Латушка — Бабарыку: Я таксама размаўляю з сябрамі. У нас розныя сябры27

Канапацкая заклікала «беларусаў, якія мяшкуюць тут», ладзіць інцыдэнты на «Новай Беларусі», абяцае падзяку ад камісіі вяртання20

Крэдыт на жыллё пад 1% — колькі насамрэч давядзецца пераплачваць за ўвесь час?3

Севярынец: Калі беларус з беларусам не будзе размаўляць па-беларуску — Беларусі не будзе43

Казка ад Сяргея Ціханоўскага з'явілася на ютуб-канале Акадэміі кіравання9

На канферэнцыі «Новая Беларусь» выступілі Ціханоўская і Бяляцкі. Распачаліся дэбаты. Ідзе анлайн-трансляцыя3

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»38

Дыджэі гралі проста з фуры. Вось як прайшла гучная вечарынка каля Нацыянальнай бібліятэкі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі2

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць