Ежа

Хочаце захоўваць яблыкі дома? Вось як гэта рабіць, каб яны не згнілі

Восень — сезон яблыкаў, і хто адмовіцца ад сакавітага і смачнага плода? На жаль, не заўсёды атрымліваецца захоўваць гэтую садавіну на кухні на працягу доўгага часу. Вось што можна зрабіць, каб яблыкі заставалася ў належным стане доўгі час.

Фота: pixabay.com

Яблыкі — дужа папулярная садавіна. Яны смачныя і карысныя, з іх можна нарабіць шмат розных страваў. Акрамя таго, яблыкі не надакучваюць, бо ў іх ёсць шмат розных сартоў, дзякуючы якім можна нанава адкрываць для сябе смак гэтай садавіны, піша ofeminin.pl.

Яблыкі можна набыць у магазіне круглы год, але больш за ўсё мы любім тыя плады, якія атрымліваем з уласнага саду ці ў сезон. Таму ўзнікае пытанне, як жа захаваць гэтыя самыя смачныя яблыкі дома як мага даўжэй.

Перш за ўсё, не варта трымаць яблыкі ў папяровых пакетах, бо там плады будуць хутчэй спець. Таксама ў такіх пакетах паміж яблыкамі дрэнна цыркулюе паветра, што таксама спрыяе псаванню садавіны.

Яшчэ адна дрэнная ідэя — захоўваць яблыкі ў пластыкавых пакетах. Увогуле, для садавіны вельмі шкодныя высокая тэмпература і сухое паветра, таму лепш яе не трымаць у хатніх умовах.

Ідэальны тэмпературны дыяпазон для яблыкаў — гэта 1-4 градусы цяпла, таксама яны добра захоўваюцца ва ўмовах павышанай вільготнасці. Пры больш нізкіх тэмпературах яблыкі змерзнуць, пры больш высокіх — будуць занадта хутка выспяваць.

Таму лепш за ўсё іх захоўваць наступным чынам: калі ў вас шмат яблыкаў, вазьміце скрыні, якія прадзімаюцца, высцеліце іх газетамі і пакладзіце ў іх яблыкі. Аднясіце яблыкі ў склеп і пастаўце ля іх ёмістасць вялікага памеру з вадой, каб падтрымліваць вільготнасць.

Перад гэтым праверце стан яблыкаў: іх скурка не павінна быць пашкоджаная, на яблыках не павінна быць бачных плямаў. Таксама не мыйце яблыкі перад захоўваннем, бо інакш мы змыем з яблыкаў ахоўны слой, які не дае ім занадта хутка гніць.

Калі скрыні стаяць адна на адной, упэўніцеся, што яблыкам хапае месца і што яны не прыціснутыя да верху скрыні. Калі вы жадаеце захаваць яблыкі як мага даўжэй, лепш за ўсё зрываць іх з дрэва ў засушлівы дзень, а з пашкоджаных пладоў хутка рабіць кампот ці іншыя кансерваваныя стравы. Так вы і не страціце плады, і будзеце мець пад рукой кансерваваныя нарыхтоўкі.

Калі ў вас няма склепа, вы можаце аднесці яблыкі ў іншае халоднае памяшканне, напрыклад, у прыхожую. Гэта будзе нашмат лепш, чым трымаць яблыкі ў цёплай кухні.

Але ж, калі ў вас не надта шмат яблыкаў, вам не варта турбавацца пра іх захоўванне. Выкарыстайце частку пладоў на працягу тыдня пасля таго, як набылі іх у магазіне, а рэшту захоўвайце ў халадзільніку, каб яблыкі і далей былі цвёрдымі. Нізкая тэмпература добра абароніць іх ад шкодных працэсаў.

Рэцэпт на выхадныя. Пудынг Евы — 200-гадовая брытанская страва

Рэцэпт на выхадныя. Яблычна-грушавы крамбл — сакавіты восеньскі дэсерт

Рэцэпт на выхадныя. Яблычны пірог з крошкай — просты і смачны

Каментары

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка пра магчымасць вайны ў Беларусі: Гэта ж вар'яцтва, не ўяўляю, як крамлёўская прапаганда будзе тлумачыць гэта13

«Да канца года, спадзяюся, зможам рэалізаваць адну-дзве рэчы». Бабарыка — пра свой новы праект і беларускую мову26

Лідар вядомай расійскай рок-групы прыехаў ва Украіну і пакаяўся за канцэрты ў акупаваным Крыме5

У гарах Кыргызстана зніклі двое беларусаў

Пасля працяглай хваробы памёр 31‑гадовы беларускі футбаліст1

Каранік пакаштаваў смажаных цвыркуноў і загадаў уключыць іх у меню сталовай Акадэміі навук16

Чаму на канферэнцыі «Новая Беларусь» не было Сяргея Ціханоўскага?9

Святлана Ціханоўская адказала, чаму не вызваляюць новых палітвязняў па амерыканскім трэку6

Пятрухін і яшчэ чалавек пяць прыйшлі пікетаваць канферэнцыю Ціханоўскай23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць