Эканоміка11

Чатырохдзённы працоўны тыдзень: чаму ўсё больш кампаній ідуць на гэты нестандартны крок

Добры баланс паміж працоўным і асабістым жыццём вядзе да меншага выгарання, вышэйшай прадукцыйнасці і большага ўдзелу чалавека ў грамадскім жыцці. Вось чаму ўсё больш кампаній і супрацоўнікаў скарачаюць працоўны тыдзень, расказвае The Christian Science Monitor.

Фота: Pixabay

Для некаторых кампаній чатырохдзённы працоўны тыдзень з'яўляецца прываблівай прынадай, каб прыцягнуць маладое пакаленне, якое аддае перавагу балансу між працоўным і асабістым жыццём.

Змены ў мысленні і эканамічныя рэаліі ў свой час спрыялі пераходу ад сямідзённага працоўнага тыдня да шасці-, а потым і да пяцідзённага. А вось пандэмія кавіду паскорыла пераход да чатырохдзённага працоўнага тыдня.

У студзені Аб'яднаныя Арабскія Эміраты сталі першай краінай, у якой працоўны тыдзень складае 4 з паловай дні. Бельгія ў лютым дазволіла рабочым выбіраць чатырохдзённы тыдзень, але з большай колькасцю гадзін у дзень. У чэрвені ў Вялікабрытаніі пачаўся шасцімесячны эксперымент з чатырохдзённым працоўным тыднем з удзелам больш чым 3300 супрацоўнікаў у 70 кампаніях.

Колькасць «чатырохдзённых» штатных супрацоўнікаў у ЗША патроілася ў перыяд з 1973 па 2018 год і склала каля 8 мільёнаў чалавек. Значны іх рост таксама назіраўся ў Нідэрландах, Германіі і Паўднёвай Карэі.

Але гэты трэнд пакуль зусім не мэйнстрым. Некаторыя з найбуйнейшых і самых вядомых у свеце карпарацый, якія падчас пандэміі дазвалялі сваім супрацоўнікам працаваць з дому па гібкіх графіках, цяпер выклікаюць іх назад у офіс з аднаўленнем традыцыйнага пяцідзённага графіка.

Таксама пераход на трохдзённыя выходныя ў некаторых краінах можна лічыць пакуль занадта ўмоўным.

У той час як пераход да чатырохдзённага працоўнага тыдня звычайна азначае пераход на 32-гадзінны графік, некаторыя кампаніі намагаюцца ўкласці традыцыйныя 40 гадзін у чатыры дні. 

Падчас пандэміі кампанія Enterprise Rent-A-Car у аэрапорце Логан у Бостане прапанавала аднаму з сваіх супрацоўнікаў працу, якая размяркуе 42 гадзіны на чатыры дні замест пяці. Новыя 10,5-гадзінныя начныя змены могуць вымотваць, але аказалася, што такі графік больш пасуе гэтаму супрацоўніку.

«З пяцідзённым тыднем ты стомлены, — кажа ён. — Цяпер я адчуваю, што ў мяне ёсць адзін дзень, каб адпачыць, а потым два іншыя, каб па-сапраўднаму атрымаць асалоду ад двух выходных». 

Прыхільнікі скарочанага працоўнага тыдня кажуць, што ключом да поспеху з'яўляецца «глыбокая праца» — час, адведзены на тое, каб засяродзіцца, не адцягваючыся. Яны кажуць, што менеджары павінны разумець, што для большасці працаўнікоў «сапраўдная глыбокая праца» доўжыцца ў лепшым выпадку ад двух да трох гадзін кожны дзень. 

Паведамляецца, што адна брытанская кампанія прыняла сістэму «святлафора», каб паменшыць перашкоды. У калег на стале гарыць зялёны індыкатар, калі яны могуць размаўляць, жоўты, калі яны занятыя, але гатовы гаварыць, і чырвоны, калі яны не хочуць, каб іх перапынялі. Іншыя кампаніі выявілі, што, каб атрымаць эквівалентную прадукцыйнасць за чатыры дні, трэба прызначыць менш сходаў і нарад, і рабіць іх карацейшымі.

У новазеландскай кампаніі Perpetual Guardian вырашыліся на эксперымент пасля таго, як прачыталі справаздачы аб тым, што кагнітыўная прадукцыйнасць рэзка падае ўжо пасля некалькіх гадзін працы.

Кіраўнік скараціў тыдзень працы ўсіх сваіх 240 супрацоўнікаў да 30 гадзін, не скарачаючы аплаты працы і льгот. У выніку прадукцыйнасць павялічылася на 20%, выдаткі на бальнічныя знізіліся ўдвая, а супрацоўнікі паведамілі пра большае пачуццё балансу і задаволенасці.

Але ж страх страты прадукцыйнасці прымушае некаторых працадаўцаў вяртаць сваіх працаўнікоў назад да традыцыйнага пяцідзённага офіснага рэжыму. Генеральны дырэктар Tesla Ілан Маск, напрыклад, заяўляў супрацоўнікам, што яны павінны знаходзіцца ў офісе не менш за 40 гадзін у тыдзень або пакінуць кампанію. 

Праблема з такімі ультыматумамі ў тым, што найбольш таленавітыя працаўнікі могуць пайсці ў іншае месца, дзе прапануецца больш гнуткі графік.

Розныя стартапы, кампаніі, якія займаюцца праграмным забеспячэннем, дызайнам ці кансалтынгам часта больш ахвотна прымаюць чатырохдзённы тыдзень, чым больш буйныя і вядомыя арганізацыі. 

У перыяд з 1979 па 2020 год прадукцыйнасць працы расла значна больш, чым пагадзінная аплата. У той жа час колькасць адпрацаваных гадзін заставалася нязменнай і часта павялічвалася.

Увесь час рэфарматары настойвалі на ўсё больш кароткіх працоўных гадзінах. Яшчэ ў 1784 годзе Бенджамін Франклін у лісце свайму сябру пісаў: «Калі кожны мужчына і жанчына будуць працаваць над чымсьці карысным па чатыры гадзіны кожны дзень, гэтай працы будзе дастаткова для вытворчасці ўсіх выгод і прадметаў жыццёвай неабходнасці». 

Як ні парадаксальна, але сёння менавіта пандэмія выглядае як падзея, якая можа паскорыць гэтую тэндэнцыю. І зараз грамадства знаходзіцца ў этапе аўтаматызацыі працы, якая зробіць гэтае пытанне яшчэ больш актуальным.

Каментары1

  • хх
    04.10.2022
    Рэд., вы дражніцеся? у нашай-то краіне ў гэтыя часы пра такое пісаць...
    я вось прачытала - bigpicture.ru/ostrov-bastoj-norvezhskaya-tyurma-dlya-osobo-opasnyx-prestupnikov-i-mechta-kazhdogo-zaklyuchennogo/ - "Подъем здесь в 7:00. В 8:00 начинается работа. 2-часовой обеденный перерыв. Работа заканчивается в 16:30." праслязілася і думала - можа заўтра шэфу паказаць?

Цяпер чытаюць

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно13

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пакуль не будзе даваць Украіне «Тамагаўкі»6

Галоўную архітэктурную ўзнагароду Беларусі атрымаў праект знішчэння гістарычных казармаў у Гродне. Хто яшчэ адзначаны? ШМАТ ФОТА3

«Дробныя зладзюжкі». Рабаванне Луўра здзейснілі жыхары беднага прыгарада Парыжа5

За павольны інтэрнэт у Беларусі будуць штрафаваць4

Фермеры з-пад Слуцка скарылі тыкток сваім салам і кумпяком4

Трамп перарабіў гістарычны ванны пакой Лінкальна ў Белым доме ФОТЫ13

Чыноўніца запэўнівае, што касцюмы «Камінтэрн» — гэта люкс14

Да такога не дадумаліся нават у беларускай дыктатуры. Пра што «Эйфарыя» Марыі Пархімчык3

Эканаміст Львоўскі расказаў, чаму з аптымізмам глядзіць на будучыню свету7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно13

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць