Навука і тэхналогіі

Навукоўцы вывелі памідоры, багатыя на вітамін D. Гэта можа выклікаць рэвалюцыйныя змены ў рацыёне людзей 

Вітамін D — наўзвычай каштоўны для арганізму, без яго косткі, мышцы і зубы не будуць здаровымі. Таксама ён сродак прафілактыкі аўтаімунных захворванняў, такіх, як рассеяны склероз. Рыба і малочныя прадукты — найлепшыя харчовыя крыніцы вітаміну D, а ў гародніне яго амаль няма. Навукоўцы знайшлі выйсце з дапамогай рэвалюцыйнага метаду рэдагавання генаў. 

Мадыфікаваны памідор (злева) і звычайны (справа)

Каманда даследчыкаў знайшла спосаб узбагаціць звычайныя таматы вітамінам D з дапамогай геннай мадыфікацыі.

Калі працэс паставіць на паток, гэта дапаможа ў барацьбе з дэфіцытам вітаміну, ад якога пакутуюць больш за мільярд чалавек па ўсім свеце, у тым ліку і беларусы.

Калі эксперымент будзе паспяховы, то неўзабаве кожны здолее вырошчваць крыніцу вітаміну на ўласнай дачы, а не бегчы па таблеткі ў аптэку. 

Як распавядаюць навукоўцы, пасля пераўтварэння ў кожным памідоры ўтрымліваецца столькі ж вітаміну D, колькі ў двух яйках або 28 грамах тунца.

Паводле аўтараў даследавання, мадыфікаваныя памідоры не адрозніваюцца выглядам ад звычайных, маюць такі ж смак, рэдагаванне генаў не паўплывала на іх рост, развіццё або ўраджайнасць.

Але пакуль ёсць праблема. У лабараторыі пасля геннай мадыфікацыі памідоры вырошчвалі пад ультрафіялетавым выпраменьваннем. Цяпер навукоўцы чакаюць, ці ўдасца вырасціць іх на полі, выкарыстоўваючы сонца замест штучнага апрамянення. Гэта збіраюцца высветліць ужо ў канцы чэрвеня.

Мадыфікацыя таматаў стала магчымай дзякуючы тэхналогіі рэдагавання генаў CRISPR-Cas9. Навукоўцы, якія распрацавалі гэтую тэхналогію, атрымалі Нобелеўскую прэмію па хіміі ў 2020 годзе.

Гэты інструмент аказвае вялікі ўплыў на біямедыцынскія даследаванні, клінічную медыцыну, сельскую гаспадарку і фермерства. CRISPR-Cas9 дазваляе выдаляць канкрэтны ген або ўбудоўваць новы генетычны матэрыял. Тэхналогія можа аказаць велізарны ўплыў на здароўе чалавецтва. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы8

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Сучасныя метады судовай экспертызы паказалі: першыя цары Егіпта маглі адпраўляцца ў замагільны свет не адны2

Украінскага дэпутата Ганчарэнку выключылі з фракцыі «Еўрапейская салідарнасць»10

Праўрадавыя сілы ў Емене заявілі пра вяртанне кантролю над Баб-эль-Мандэбскім пралівам4

«Украіна дае вам крылы». Ва ўкраінскіх Вайскова-марскіх сілах з'явілася беларуская спецрота7

Трамп: У росце цэн на бензін вінаватыя Украіна і амерыканскія дэмакраты14

Рубіа пра расійскія папярэджанні: Вырашаць, ці бяспечна нашым дыпламатам знаходзіцца ў Кіеве, мы будзем самі

У цэнтры Мінска закрываецца італьянскі рэстаран8

Колькі беларусаў вучыцца ў амерыканскіх універсітэтах?2

Карціну амерыканскай мастачкі набылі на распродажы за 30 даляраў, а пасля прадалі за 1,35 мільёна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы8

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць