Грамадства

Юлія Чарняўская праз адваката расказала, як жыве пад хатнім арыштам

Дачка Юліі Чарняўскай, удавы заснавальніка Tut.by Юрыя Зісера, стварыла ў фэйсбуку старонку, дзе ад імя сваёй маці, якая цяпер знаходзіцца пад хатнім арыштам, будзе паведамляць, што з ёй адбываецца, піша Tut.by.

Юлія Чарняўская. Фота з яе старонкі ў фэйсбуку

«Дарагія мае! Дыктую гэтыя словы майму адвакату, таму што сама пісаць я не маю ні права, ні магчымасці. Вы ведаеце, што я пад хатнім арыштам. Гэта здарылася 18 мая, назаўтра пасля гадавіны па Юру. Дзякуй богу, я паспела паставіць помнік і прынесці кветкі. На адкрыццё мемарыяльнай дошкі дзядулі 26 (маецца на ўвазе, 26 мая. — Заўв. Tut.by) я, вядома, не патрапіла. Цяпер, калі я амаль месяц у гэтай неабжытай кватэры, куды пераехала толькі за 6 дзён да арышту, я ўжо змагла ўсталяваць сабе нейкія правілы і распарадак дня.

Я шмат чытаю, гладжу сабаку, слухаю музыку і малюю. А яшчэ, нягледзячы на праблемы са здароўем, выходжваю ўсё больш крокаў па кватэры. Мне так шмат засталося ад Юры — і дыскі (хоць палову іх не бярэ музычны цэнтр, яны вельмі старыя), і сабака, падораны мне на дзень нараджэння ім жа. І нават норма крокаў, якой я заўсёды грэбавала, асабліва калі стала дрэнна са здароўем. І вось гэта яго крыло, якое ён так і не прыбраў з майго пляча, дае сілы жыць у гэтыя вельмі дзіўныя дні.

Я ніколі не думала, што Кафка — рэальнасць. Я разумею, што мне глыбока пашанцавала ў параўнанні з тымі, у каго арышты далёка не хатнія і ў сумленнасці каго я не сумнявалася. Я за іх малюся — гэта тое, што я магу рабіць.

Мне пашанцавала ў тым, што ў мяне ёсць сябры і вы, якія таксама сябры. Яшчэ мне пашанцавала з дрэвамі пад акном. На Нямізе я настолькі забылася пра шэлест дрэў, што тут мне спачатку здавалася, што пачынаецца дождж. Тут бываюць вельмі паўнакроўныя вясёлкі. І калі прыгледзецца, з майго акна відаць кола агляду. Як называлася адна старая карціна — «Усюды жыццё».

Мне вельмі дапамагаюць вестачкі ад вас. Мне вельмі пашанцавала з вамі. Жывіце радасна. Дзякуй вам, дарагія.

Люблю вас, нязменная ЮЧ.»

Нагадаем, раніцай 18 мая дадому да некаторых супрацоўнікаў Tut.by прыйшлі супрацоўнікі ДФР. Сілавікі таксама прыйшлі ў офіс кампаніі Tut.by у будынку Omega Tower.

Камітэт дзяржкантролю паведаміў, што ў дачыненні да службовых асоб Tut.by распачалі крымінальную справу па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 243 КК (Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). У 2019 годзе кампаніяй атрыманы статус рэзідэнта Парка высокіх тэхналогій (ПВТ). Паводле Дэпартамента фінансавых расследаванняў, Tut.by атрымаў выручку, «не абумоўленую дзейнасцю, дазволенай для рэзідэнтаў ПВТ».

На сёння па справе Tut.by затрыманыя 15 нашых калегаў: Людміла Чэкіна, Марына Золатава, Вольга Лойка, Алена Таўкачова, Анжэла Асад, Ірына Рыбалка, Марыя Новік, Ала Лапатка, Аляксандр Дайнека, Андрэй Аўдзееў, Сяргей Павалішаў, Дар'я Данілава, Кацярына Ткачэнка, Ірына Касцючэнка і Юлія Чарняўская.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Вову за такое трэба ракам паставіць на Краснай плошчы!» Расія закіпае ад нарастання дэфіцыту паліва6

«Вову за такое трэба ракам паставіць на Краснай плошчы!» Расія закіпае ад нарастання дэфіцыту паліва

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску выставілі на продаж чатыры бары пад брэндам Lidbeer

Амерыканскі акцёр Чэнінг Татум прыйшоў на матч Францыя — Нарвегія ў вобразе Эрлінга Холанда2

Украіна і Расія абмяняліся ў Гомельскай вобласці палоннымі мірнымі грамадзянамі2

Падземны пераход са шклянымі кубамі на Арлоўскай амаль гатовы

Самая вялікая вёска Беларусі падрасла амаль да 25 тысяч чалавек4

57‑гадовую ўраджэнку Вінніцы асудзілі за каментары ў тэлеграме. Сябе яна называла «ўкраінкай з акупаванага Мінска»21

У нядзелю да +38°С, у панядзелак да +39°С. Але чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы

Якая драма ў Іране! Святкавалі выхад у плэй-оф, але гол адмянілі10

Як засцерагчы сябе ад спёкі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вову за такое трэба ракам паставіць на Краснай плошчы!» Расія закіпае ад нарастання дэфіцыту паліва6

«Вову за такое трэба ракам паставіць на Краснай плошчы!» Расія закіпае ад нарастання дэфіцыту паліва

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць