Грамадства

Краму ў Гродне прымушаюць даваць тлумачэнні наконт продажу БЧБ-сімволікі. На іх наскардзіўся жыхар з Віцебскай вобласці

Гродзенскую краму сувеніраў «Адметнасць» абавязваюць даць тлумачэнні гарадскім уладам наконт продажу бела-чырвона-белай сімволікі і іншых рэчаў. Жыхар вёскі ў Верхнядзвінскім раёне звярнуўся са скаргамі на краму ў тры гродзенскія інстанцыі, паведамляе hrodna.life

Сяргей Верамеенка, hrodna.life

Запыт на прадастаўленне інфармацыі на імя уласніка Сяргея Верамеенкі 21 красавіка перадаў у краму «Адметнасць» асабіста супрацоўнік Упраўлення гандлю гродзенскага гарвыканкама. Рэдакцыя Hrodna.life азнаёмілася з дакументам.

Гродзенскі аблвыканкам, раённы савет дэпутатаў і райвыканкам атрымалі электронныя звароты ад імя А.Г.Кавалёва, жыхара Бігосава Верхнядзвінскага раёна, сказана ў запыце. Звароты звязаныя з продажам у краме «Адметнасць» тавараў «з незарэгістраванай акупацыйнай бел-чырвона-белай сімволікай» ды «іншага». Бел-чырвона-белыя сцягі у дакуменце названыя «пранацысцка-пратэстнымі».

Для крамы гэта першая пісьмовая прэтэнзія такога кшталту.

«Адказ мы, канешне, дамо. Але гэтая скарга — бязглуздасць, неабгрунтаванае абвінавачанне невядома ў чым, — расказаў Сяргей Верамеенка. — Якія яшчэ нацысты, пратэстоўцы? Зноў гэтая каша, каторая творыцца ў галовах некаторых людзей».

Ён плануе даць уладам тлумачэнні, што згаданы сцяг — частка беларускай гісторыі. «Гэта быў сцяг Беларускай Народнай Рэспублікі, сцяг Рэспублікі Беларусь з 1991 года, — пералічыў Сяргей. — Спалучэнне белых і чырвоных колераў не з’яўляецца і не можа быць парушэннем заканадаўства Рэспублікі Беларусь».

Сяргей Верамеенка здзіўлены, чаму жыхар Верхнядзвінскага раёна не выказаў прэтэнзіі супрацоўнікам крамы асабіста, калі ён яе наведваў. «Калі падобнае з яго боку будзе паўтарацца — буду падаваць у суд, бо гэта паклёп», — кажа Сяргей.

Індывідуальныя прадпрымальнікі згодна з законам абавязаны прадастаўляць інфармацыю, неабходную для разгляду звароткаў спажыўцоў, нагадалі ў запыце. У іншым выпадку іх чакае адміністрацыйная адказнасць (штраф да 20 базавых велічынь). Сяргей Верамеенка мусіць прадаставіць тлумачэнні ва Упраўленне гандлю і паслуг гарвыканкама не пазней за 26 красавіка.

Намесніца начальніка упраўлення гандлю Яніна Блізнеўская, подпіс якой стаіць пад запытам да крамы «Адметнасць», адмовілася каментаваць сітуацыю для Hrodna.life. Паводле яе, чыноўнікі не абавязаны каментаваць прэсе свае дзеянні ў дачыненні суб’ектаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

Зяленскі ў Нью-Ёрку 40 хвілін гаварыў з Трампам3

У Мінску кіроўца грузавіка ехаў з паднятым кузавам і ўрэзаўся ў мост1

Асабістыя рэчы Брыжыт Бардо прадалі на аўкцыёне ў Парыжы амаль за мільён еўра

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць