Выбары-20202525

«Я не збірала подпісы». Дзвюх настаўніц уключылі ў выбарчую камісію ў абыход закону

Расказваем, як выбарчыя камісіі ўзгадняюць «сваіх» людзей, парушаючы заканадаўства. 

Мінчанка Любоў Кавальчук спрабавала патрапіць у выбарчую камісію ўчастка №42 Першамайскага раёна сталіцы. Сабрала неабходныя 10 подпісаў, але яе не ўключылі: на пасяджэнні два чалавекі прагаласавалі «за», восем «супраць» і адзін устрымаўся. Прычыну, натуральна, не тлумачылі.

Любоў вырашыла пайсці ў суд. Скаргу там не задаволілі. Але пры азнаямленні з матэрыяламі справы жанчына заўважыла цікавую рэч:

двух чалавек, якіх уключылі ў камісію, вылучалі адны і тыя ж грамадзяне. Супадаюць усе 10 подпісаў у заяўках, нават іх паслядоўнасць.

Гэта грубае парушэнне заканадаўства. Згодна з артыкулам 35 Выбарчага кодэкса, грамадзяне могуць вылучаць у камісію толькі па адным прадстаўніку.

Тыя дзве заяўкі з аднолькавымі подпісамі падалі педагогі 61-й школы Мінска — настаўніца пачатковых класаў Вераніка Гарбачова і настаўніца геаграфіі Галіна Рэпіна. Большасць тых, хто падпісаўся ў іх падтрымку, або працуюць у 61-й школе, або раней працавалі, або знаходзяцца ў сваяцкіх стасунках.

Вераніка Гарбачова (злева) і Галіна Рэпіна. Фота з «УКантакце»

«Наша Ніва» звязалася з настаўніцамі. Галіна Рэпіна нічога каментаваць не стала. Вераніка Гарбачова, пачуўшы пра аднолькавыя подпісы, разгубілася.

«Я не магу адказаць на гэтае пытанне, я не ведаю», — адказала яна.

«НН»: Можа, вы разам з Рэпінай іх збіралі?

«Не, я не збірала подпісы… Я не ведаю, чаму такая колькасць аднолькавая. Можа, гэта збег абставін, супадзенне», — спрабавала патлумачыць Гарбачова.

Мы патэлефанавалі таксама кіраўніку Першамайскага раёна Мінска Дзмітрыю Шашку, які зацвярджаў кандыдатуры. Няўжо ён не заўважыў супадзення ў заяўках?

Дзмітрый Шашок. Фота minsknews.by

Дзмітрый Шашок: Першы раз чую, мне трэба даведацца. Прабачце, не магу нічога пракаментаваць.

«НН»: А вы подпісы не правяралі, калі іх вам здавалі?

Дзмітрый Шашок: Правяралі… Шчыра, не ведаю. Не магу ні адмаўляць, ні пацвярджаць.

«НН»: Дык а рабіць штосьці будзеце з гэтым?

Дзмітрый Шашок: Правяраць інфармацыю вашу зараз. Прабачце, усё.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна10

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Ужо не 36,6. За 150 гадоў людзі сталі халаднейшымі6

Вы «сава» ці «жаўранак»? Навукоўцы навучыліся вызначаць гэта па валасах1

Беларускія дактары ўпершыню выратавалі немаўля без паловы дыяфрагмы

Пад Самарай пасля ўдару Украіны другія суткі гарыць адно з найбуйнейшых сховішчаў нафты ў Еўропе1

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

У Мінску кіроўца наляцеў на машыну, якую гаспадар рамантаваў пасярод вуліцы ВІДЭА3

У Дубровенскім раёне лось выбег на дарогу перад маршруткай з пасажырамі1

У Літву не ўпусцілі 7 тон беларускіх радыеактыўных лісічак6

Хутчэйшага разгляду заяў на польскі ДНЖ беларусам чакаць не варта, але тэрмін дзеяння праязных дакументаў могуць падоўжыць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна10

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць