Моды66

Пяць модных аксесуараў беларускіх шляхцянак ХІХ стагоддзя

Беларускія шляхцянкі ХІХ стагоддзя імкнуліся быць падобнымі да францужанак. Зрухі ў модзе адбыліся яшчэ падчас кіравання апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Знаток мастацтва, ён шмат вандраваў у маладосці і, заняўшы пасаду караля, спрыяў распаўсюду сярод падданых культурных павеваў, што прыходзілі з-за мяжы, асабліва з Францыі.

«Большая частка дваранства падтрымлівала заможныя густы свайго караля, але некаторыя захавалі вернасць традыцыям. Таму ў модзе канца XVIII-ХІХ стагоддзяў з’явілася два кірункі: традыцыйны і заходнееўрапейскі. Прыхільнікі першага не маглі адмовіцца ад звыклага ім жупана, а прыхільнікі другога наадварот жадалі знайсці штосьці новае, нестандартнае, таму капіравалі заходнееўрапейскіх моднікаў»,

— расказвае малодшая навуковая супрацоўніца Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі Наталля Васілюк.

Аксесуары заможным кабетам прывозілі з-за мяжы — Англіі, Францыі, Германіі. Штосьці выраблялася на мясцовых фабрыках.

Што ж было тады ў модзе?

Рыдыкюль

Сёння дама з сумачкай нікога не здзівіць. Але раней гэты атрыбут быў дарагой забавай.

З калекцыі Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі.

«Вялікіх сумак сучаснага тыпу ў тыя часы не існавала, затое былі мініяцюрныя плеценыя сумкі, якія ў насмешку былі празваныя «рыдыкюлямі» (у перакладзе з французскай мовы — «смяхотныя»).

Хутчэй за ўсё, гэтую мянушку ім далі мужчыны, якія не разумелі, як у такую маленькую сумачку жанчына можа змясціць усе неабходныя рэчы. Асабліва шанаваліся ў той час срэбныя рыдыкюлі, бо яны падкрэслівалі шляхетнасць», — дзеліцца Наталля Васілюк. 

Веер

З калекцыі Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі.

Гэты атрыбут служыў мовай жэстаў. Калі падчас балю малады чалавек надаваў сваёй даме мала ўвагі, тая пачынала стукаць веерам па запясці, тым самым паказваючы сваю незадаволенасць. Калі ж яна дакраналася адкрытым веерам вуснаў і сэрца, то гэтым паведамляла: «Ты — мой ідэал». 

Мітэнкі

Пальчаткі без пальцаў былі асабліва папулярныя ў жанчын таго часу. І вось чаму: дамам падабалася, што яны не хавалі раскошных пярсцёнкаў. Шляхцянкі лічылі, што чым больш пярсцёнкаў, тым лепш упрыгожана рука.

З калекцыі Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі.

«Цікавы той факт, што мітэнкамі спачатку карысталіся працоўныя людзі. Толькі з часам пальчаткі без пальцаў сталі прадметам раскошы», — заўважае гісторык.

Касметыка

Як і сёння, жанчыны ХІХ стагоддзя не выходзілі ў свет без касметыкі. «Бяліламі» (альбо малаком) яны надавалі далікатную бледнасць твару. Некаторыя дамы дзеля белай скуры нават елі крэйду і пілі ёд. «Чарніламі» падводзілі бровы.

«Аднак касметыка таго часу была пагібельная для здароўя жанчын. Яна часцяком складалася са свінцу і ртуці — ядаў, ад якіх можна памерці», — расказвае Наталля Васілюк.

Карункі

З калекцыі Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі.

Значную частку свайго часу шляхцянкі праводзілі за рукадзеллем. Адным з найбольш распаўсюджаных заняткаў гэтага роду была вышыўка карунак, якімі пасля дама ўпрыгожвала сваю вопратку. Карункі, а таксама іншыя прадметы раскошы вырабляліся і на мануфактурах Антонія Тызенгаўза пад Гроднам. 

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Я ўжо думаю, як там нам на гэтым сонцы пастаяць». Лукашэнка падзяліўся з Пуціным страхам перад заўтрашнім парадам16

«Я ўжо думаю, як там нам на гэтым сонцы пастаяць». Лукашэнка падзяліўся з Пуціным страхам перад заўтрашнім парадам

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі распрацавалі сістэму ананімнага адсочвання перамяшчэння людзей і аб'ектаў без біяметрыі3

У Гомельскім раёне 77-гадовы дачнік забіў 45-гадовага і закапаў каля сваёй хаты

У былой зняволенай з Tut.by на вайне ва Украіне загінуў сын16

З'явіўся новы від махлярства. Тэлефануюць ад імя сартавальнага цэнтра «Белпошты»

Расія і Кітай дамовіліся аб будаўніцтве «Сілы Сібіры — 2». Гэта канчаткова пераарыентуе расійскі газ з Еўропы ў Азію13

З аўкцыёну прадаюць калекцыю карцін Віктара Бабарыкі. У тым ліку творы Любіча і Зака5

«Захаваць беларускасць за межамі краіны». Кіраўніца Вольнага хору трымае ў Варшаве школу мастацтваў — пагутарылі з ёй7

Кім Чэн Ын выбраўся ў Пекін на браніраваным цягніку1

Белы дом: Сёння Трамп выступіць з важнай заявай15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я ўжо думаю, як там нам на гэтым сонцы пастаяць». Лукашэнка падзяліўся з Пуціным страхам перад заўтрашнім парадам16

«Я ўжо думаю, як там нам на гэтым сонцы пастаяць». Лукашэнка падзяліўся з Пуціным страхам перад заўтрашнім парадам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць