Моды11

Бум на бікіні-стрынгі. Гэта бодзіпазітыў ці нешта іншае?

Калісьці бікіні-стрынгі лічыліся адзеннем для самых смелых. Сёння ж гэты мінімалістычны купальнік можна ўбачыць паўсюль — ад марскіх курортаў да мясцовых азёр. Разбіраемся, чаму самы адкрыты пляжны ўбор раптам стаў мэйнстрымам і што за гэтым стаіць.

Фота: Getty Images

Як піша The Guardian, яшчэ нядаўна аголеныя ягадзіцы на пляжы былі нормай хіба што ў Бразіліі ці на папулярным рэаліці-шоу «Востраў кахання». Але гэтым летам усё змянілася. Мініяцюрныя купальнікі сталі сапраўдным хітом, і ўбачыць іх можна не толькі на сонечных узбярэжжах, але і ў мясцовых аквапарках і на берагах нашых рэк і азёр.

Трэнд, які пачаўся на подыумах і ў інстаграме, сёння замацаваўся ў мас-маркеце. У асартыменце Zara, H&M, Calzedonia можна знайсці дзясяткі варыянтаў, а ў інтэрнэт-крамах прапануюць сотні мадэляў.

Вядома, не абышлося і без знакамітасцяў: у стрынгах з'яўляюцца мадэль Хайдзі Клум, спявачка Ніколь Шэрзінгер і актрыса Сафія Вергара, а спявачка Lizzo ўжо даўно з'яўляецца іх адданай прыхільніцай.

«Гэта ж проста цела». Чаму жанчыны выбіраюць стрынгі?

Для многіх дзяўчат адна з галоўных пераваг — ідэальны загар без белых палос ад плавак. «Не буду хлусіць, спачатку было страшнавата», — дзеліцца 29-гадовая Вікторыя, якая ўпершыню надзела такі купальнік падчас адпачынку ў Італіі.

«Я бачыла іх паўсюль і марыла паспрабаваць. А потым падумала: гэта ж проста ягадзіцы. Мужчыны носяць малюсенькія плаўкі, у якіх усё відаць, дык чаму я не магу? Да таго ж гэта вельмі зручна».

Гэтая маленькая рэвалюцыя на пляжах наспявала даўно. Яшчэ ў 2023 годзе The New York Times пісала, што ўсё больш жанчын прытрымліваюцца філасофіі «чым менш, тым лепш», калі гаворка ідзе пра пляжнае адзенне. Цяпер жа пытанне «чаму ўсе бікіні сталі стрынгамі?» гучыць усё часцей.

«Мы ўвайшлі ў новую эру ўспрымання цела — больш адкрытую і экспрэсіўную, — тлумачыць дацэнт Універсітэта Саўтгемптана, які займаецца даследаваннем моды. — Людзі кажуць: «Гэта маё цела, і я буду паказваць яго так, як хачу. Калі для гэтага трэба насіць вопратку, якую грамадства лічыць непрымальнай, я буду гэта рабіць».

Фэшн-эксперты адзначаюць: пакаленне Z менш залежыць ад «правілаў прывабнасці», што патрабавалі хаваць «недахопы». Купальнікі сталі выпускаць у шырокай лінейцы памераў і арыентавацца на разнастайнасць фігур.

Бразільская мадэль Ізабэлі Фантана ў бікіні-стрынгах. Фота: Pepe Mendez / Getty Images

Алія Уілкінсан, заснавальніца люксавага брэнда купальнікаў Ôsalé, падкрэслівае:

«Жанчыны розных формаў і памераў з упэўненасцю выбіраюць больш смелыя фасоны. Гэта частка шырэйшага культурнага зруху ў бок бодзіпазітыву і самавыяўлення».

Культ ягадзіц і ўплыў поп-культуры

Ёсць і іншыя прычыны папулярнасці стрынгаў. Сацыёлаг Раберта Сасатэлі лічыць, што мода доўгі час імкнулася падкрэсліць ягадзіцы, бо гэтая частка цела лічыцца вельмі пачуццёвай, але не звязанай з рэпрадукцыяй.

«Яна асацыюецца выключна з задавальненнем, таму яе дэманстрацыя ўспрымаецца як сімвал свабоды і разняволенасці», — кажа эскперт.

Гэтая мода прасочваецца не толькі на пляжах, але і ў кабінетах пластычных хірургаў, дзе расце папулярнасць небяспечнай працэдуры — бразільскага ліфтынгу ягадзіц. Імкненне да ідэальных форм стала сапраўднай фітнэс-маніяй.

Калі ў 2000-х усе марылі пра плоскі жывот і насілі джынсы з нізкай пасадкай, то сёння фітнэс-мэтай нумар адзін сталі пругкія ягадзіцы. Трэніроўкі для гэтай часткі цела сталі аднымі з самых папулярных у спартыўных залах. І цалкам лагічна, што пасля месяцаў прысяданняў са штангай хочацца прадэманстраваць вынік.

Фота: skynesher / Getty Images

Аднак ёсць і больш крытычны погляд. Некаторыя эксперты звязваюць гэты трэнд з пранікненнем парнаграфічнай эстэтыкі ў культуру.

«Гэты стыль прыйшоў з порнаіндустрыі, дзе актрысы, калі і апранутыя, то ў мікраскапічныя бікіні ці бялізну, — тлумачыць Шон Коўл. — Людзі пераймаюць гэтую эстэтыку, часам нават не ўсведамляючы яе вытокаў». Папулярнасць рэаліці-шоу кшталту «Вострава кахання» (Love Island), дзе ўдзельнікі дэманструюць свае целы, каб прывабіць партнёра, толькі ўзмацняе гэты эфект.

Сцэна з шоу «Востраў кахання». Фота: Peacock / Getty Images

Ад забарон да свабоды

Нягледзячы на тое што сёння бікіні-стрынгі лічацца жаночым адзеннем, іх вытокі — у мужчынскіх насцегнавых павязках. Сучасную форму ў 1970-х прапанаваў дызайнер Рудзі Гернрайх у адказ на рашэнне гарадскога савета Лос-Анджэлеса, які забараніў нагату на грамадскіх пляжах.

Спрэчкі вакол гэтага купальніка не сціхаюць і сёння. У некаторых гарадах Аўстраліі і ЗША іх забаранілі ў грамадскіх басейнах, а ў Вялікабрытаніі ад наведвальніц адной з сетак басейнаў патрабуюць насіць «купальнікі закрытага крою».

Але нават там, дзе забарон няма, не ўсе гатовыя да такой адкрытасці.

«У мяне ёсць адзін такі купальнік, але я надзела яго толькі раз, калі мы з мужам адпачывалі на прыватнай віле, — прызналася журналістам 33-гадовая Рэбека. — Мне здаецца, гэта занадта сэксуалізавана і недарэчна, напрыклад, на сямейным адпачынку. Дайце мне лепш плаўкі з высокай таліяй, якія ўсё прыкрываюць».

Урэшце, прычына вяртання стрынгаў можа быць вельмі простай. Як кажа сацыёлаг Сасатэлі, мода цыклічная.

Знакамітае фота, якое прынесла вядомасць сцюардэсе Надзі Бахаш (злева). Ліпень 1990 года. Фота: Acey Harper / Getty Images

«Для тых, каму сёння 15-20 гадоў, стрынгі ніколі не былі ў модзе. А калі індустрыя пра нешта забывае, гэта можна вярнуць — і гэта стварае адчуванне навізны».

Такім чынам, сённяшні бум на бікіні-стрынгі — гэта складаны кактэйль з бодзіпазітыву, фітнэс-культуры, уплыву медыя і простага жадання моды здзівіць нас чымсьці «новым», што насамрэч з'яўляецца добра забытым старым.

Каментары1

  • Жвір
    22.08.2025
    Во, во такая во экіпіроўка павінна быць на ўсіх жанчынах усіх пляжаў, акром нудысцкіх !

Цяпер чытаюць

Беларусы ў сацсетках абураюцца, што дэкрэтніцам нібыта плацяць больш, чым тым, хто ходзіць на працу4

Беларусы ў сацсетках абураюцца, што дэкрэтніцам нібыта плацяць больш, чым тым, хто ходзіць на працу

Усе навіны →
Усе навіны

Плітку ў гомельскіх школах замест рабочых клалі настаўнікі10

Цэхам зборкі стаў звычайны гараж. Мінскі архітэктар з нуля збірае свае ўнікальныя машыны2

Пасылкі з Ozon затрымліваюцца. Чаму?2

Падчас масіраванага ўдару па Украіне расійская ракета трапіла па амерыканскай кампаніі5

«Такога ў Мінску больш няма». За права купіць кватэру ў гэтым доме людзі заплацілі 7 тысяч рублёў6

У Германіі асуджаны неанацыст змяніў пол. Цяпер яго павінны адправіць у жаночую турму — немцы ў шоку14

Качанава: З задавальненнем пачытала Захара Прылепіна. А з любімага — Пушкін, Талстой і праваслаўная літаратура25

Беларускія блогеры-мільённікі, з якімі змагаецца Бондарава, далі канцэрт у акупаваным Крыме14

Дроны ўдарылі па расійскіх рэгіёнах: пажар на НПЗ у Навашахцінску і пашкоджанні энергасістэмы ў Варонежскай вобласці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ў сацсетках абураюцца, што дэкрэтніцам нібыта плацяць больш, чым тым, хто ходзіць на працу4

Беларусы ў сацсетках абураюцца, што дэкрэтніцам нібыта плацяць больш, чым тым, хто ходзіць на працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць