Здарэнні2727

У Беларусі прывялі ў выкананне два смяротныя прысуды

Падчас разгляду ў Вярхоўным судзе апеляцыі Аляксандра Жыльнікава і Вячаслава Сухарко, якія атрымалі смяротны прысуд за забойства трох чалавек, стала вядома аб выкананні прысуду ў дачыненні да двух іншых смяротнікаў, перадае TUT.BY.

Падчас працэсу Вячаслаў Сухарко распавёў, што правёў у камеры смяротнікаў чатыры месяцы.

«Я сядзеў у камеры смяротнікаў, у якіх прысуд ужо ўступіў у сілу. З 15 на 16 траўня забралі з камеры Міхаленю і Летава», — распавёў Вячаслаў Сухарко.

Па традыцыі, улады Беларусі не паведамляюць аб выкананні смяротных прысудаў. Пра гэта ўдаецца дазнацца толькі з паказанняў іншых смяротнікаў альбо ад праваабаронцаў, якія кантактуюць з роднымі асуджаных.

33-гадовы Аляксей Міхаленя быў прыгавораны да пакарання смерцю за забойства двух суседзяў-пенсіянераў. Забойства адбылося ў сакавіку 2016 года ў Нароўлі: у двары прыватнага дома знайшлі 59-гадовага пенсіянера, а ў склепе — яго 61-гадовую сястру. Абвінавачаны раней быў судзімы за крадзеж і забойства ў падлеткавым узросце.

Пра прысуд 31-гадоваму Віктару Летаву, пра які стала вядома ад праваабаронцаў, расказаў першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Беларусі Валерый Калінковіч. Паводле яго слоў, ён быў вынесены восенню 2017 года, злачынства адбылося ў ВК-13 у Глыбокім.

«Ніхто гэтага смяротніка не хаваў. Справа разглядалася ў адкрытым рэжыме, інфармацыя пра гэта друкавалася ў адкрытым доступе. На жаль, чалавек здзейсніў ужо трэцяе забойства ў сваім жыцці, адбываючы пакаранне за забойства», — распавёў Калінковіч.

Каментары27

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў38

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Швейцарыі моладзь таксама пратэстуе. Былі сутычкі з паліцыяй18

Стары касмічны тэлескоп NASA вось-вось упадзе на Зямлю — ён важыць паўтары тоны1

Хакеіст «Нёмана»: мяне ўкусіў клешч — з не вельмі добрымі наступствамі3

У Рыме ў ноч Хэлаўіна беларуска з кіркай спрабавала трапіць у чужую кватэру3

Белы дом рыхтуецца дзейнічаць без згоды Кангрэса, калі на выбарах перамогуць дэмакраты7

Мінчанка клюнула на танныя морапрадукты. Але яны не прыйшлі2

Ад «дзякуй» да «наперадзе ДАІ»: як разумець сігналы кіроўцаў6

Украіна ўдарыла па расійскай вытворчасці ракет і СПА

Гэта неймаверна, але ў Альшаны — агурковую сталіцу Беларусі — з Масквы везлі фуру агуркоў. Яе не пусцілі ў краіну9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў38

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць