Дасье

Топ-100 самых уплывовых беларусаў. 15. Леанід Анфімаў

15 (–). Леанід Анфімаў

Старшыня Камітэта дзяржкантролю.

 

Анфімаў нарадзіўся ў расійскай глыбінцы ў мястэчку з паэтычнай назвай Сіма Юр'еў-Польскага раёна Уладзімірскай вобласці. Кажа, што першай ягонай працай было пасвіць калгасных коней. Цяпер Анфімаў галоўны «пастух» краіны. Гэты дзядуля, які дабра-душна ўсміхаецца з-пад сівых вусаў, наводзіць страх на многія арганізацыі і людзей. Праверак КДК рэальна баяцца.

Некалі Анфімаву былі не чужыя ліберальныя погляды. Некалі ён стаяў ля вытокаў Грамадзянскай партыі, якая ў будучыні пераўтворыцца ў АГП. Праўда, пазней ён прадказваў падзенне Амерыкі і даляра. А вось пра рубель маўчаў.

 

Цытата

«Эканоміка стала закладнікам банкаўскай сістэмы. Банкаўская сістэма стала свайго роду МММ, дзе ламавую нагрузку цягнуць прадпрыемствы рэальнага сектара».

На нарадзе па бягучых эканамічных пытаннях, лістапад 2014.

 

Аб’ектыўка

Нар. у 1954 годзе. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1977), Наргас (1988). Працаваў інструктарам прамыслова-транспартнага аддзела Заводскага райкама КПБ, генеральным дырэктарам вытворчага аб’яднання «Дызайн». Ад 1991 да 2001 працаваў у Мінгарвыканкаме. Потым сыходзіў у КДК, пасля чаго зноў вяртаўся ў Мінгарвыканкам. З красавіка 2006 намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. У снежні 2010 стаў намеснікам старшыні КДК. Ад кастрычніка 2014 — старшыня КДК.

* * *

Чытайце таксама:

Ад пастуха да галоўнага пастуха краіны: пяць фактаў пра Леаніда Анфімава

* * *

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць