З Масквы. Блог Алеся Чайчыца3535

Беларускай дыяспары — беларускія пашпарты!

За апошнія два стагоддзі Беларусь згубіла зашмат людзей — трэба пачынаць прыцягваць іх назад.

Наконт Закону аб беларусах замежжа, што распрацоўваецца ўладамі Беларусі я, будучы якраз беларусам замежжа, магу сказаць наступнае.

На ізраільскі пашпарт можа прэтэндаваць чалавек, у якім хаця б адна восьмая габрэйскай крыві. Арменія актыўна выдае пашпарты прадстаўнікам шматлікай армянскай дыяспары. Вугоршчына раздае пашпарты трансільванскім і славацкім вугорцам. І ўсё гэта без патрабавання адмаўляцца ад іншых грамадзянстваў.

Чым Беларусь горшая?

Чаму этнічныя беларусы з Падляшша і Віленшчыны павінны стаяць па беларускую візу?

Чаму такія людзі, як айцец Аляксандар Надсан ці доктар Янка Запруднік, павінны ездзіць у Беларусь па візах?

Раздайце беларускай дыяспары пашпарты.

Не «картку беларуса» і не від на жыхарства пры ўмове пераезду на Беларусь, а менавіта грамадзянства з усімі правамі
на пражыванне, працаўладкаванне, куплю маёмасці і заняцце прадпрымальніцкай дзейнасцю. У свеце ёсць вопыт, як гэта правільна зрабіць — хай людзі здаюць якісь базавы іспыт па беларускай мове і беларускай культуры/гісторыі, і ўсё.

Чым Беларусі дрэнна, калі ў краіну будуць адчыненыя дзверы для максімальнай колькасці неабыякавых да Беларусі былых суайчыннікаў і іх нашчадкаў, якія цяпер пражываюць у краінах, больш развітых за Беларусь?

Гэта яўна не прывядзе да наплыву некваліфікаваных мігрантаў ці крымінальнага элементу. Гэткія мігранты зараз наадварот едуць зь Беларусі ў суседнія краіны. Дый увогуле, няма ўпэўненасці, што дыяспара пачне станавіцца ў чэргі па беларускі пашпарт. На жаль,

беларусы замежжа як лабісцкі, фінансавы, інтэлектуальны рэсурс патрэбныя Беларусі
больш, чым Беларусь патрэбная большасці з іх. І таму Беларусі трэба першай як мага шырэй адчыніцца для бізнэсоўцаў, інвестараў, прафесіяналаў, турыстаў з ліку людзей, якія маюць тут карані.

За апошнія два стагоддзі Беларусь разгубіла зашмат людзей — трэба пачынаць прыцягваць іх назад, гэтыя мільёны расійцаў, сотні тысяч палякаў, амерыканцаў і ізраільцаў беларускага і беларуска-габрэйскага паходжання. Гэта стратэгічны інтэрас краіны, калі разважаць катэгорыямі стагоддзяў, а не аднамомантавай кан'юнктуры.

Людзі, іхны прадпрымальніцкі, навуковы, творчы патэнцыял, былі і застаюцца адзіным рэсурсам Беларусі і Беларусь павінна за гэты рэсурс змагацца ўсімі сродкамі.

Каментары35

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць