Андрэй Расінскі. Кадры

Завершыўся 57-ы Бэрлінскі кінафэст

18 лютага 2007 завершыўся Бэрлінскі міжнародны кінафэст. Галоўную ўзнагароду атрымаў фільм “”Вясельле Туі” Ван Цяньаня. На фэсьце былі прадстаўленыя карціны Робэрта Дэ Ніра, Гая Мэдына, Іржы Менцэля, Франсуа Азона.

18 лютага 2007 завершыўся Бэрлінскі міжнародны кінафэст.

poster

«Залатога мядзьведзя» прысудзілі карціне «Вясельле Туі» Ван Цяньаня. Гэта стужка распавядае пра маладую жанчыну з Унутранай Манголіі, дзе месьцічы вядуць качэўнае жыцьцё.

«Срэбны мядзьведзь» — Гран-пры кінафэсту дастаўся фільму Арыэля Ротэра «Іншы»

«Срэбнага мядзьведзя» за лепшую рэжысуру атрымаў Джозэф Сэдар (стужка «Бьюфард»).

Лепшымі акторамі прызнаныя Ніна Хос («Yella») і Хуліа Чавес («Іншы»).

Прыз Альфрэда Баўэра далі Парк Чан-Вуку за фільм «Я кібарг, але ўсё ў парадку», а найлепшым музыкай прызнаны Дэйвід Макензі.

За найлепшы акторскі склад узнагароджаны фільм Робэрта Дэ Ніра «Ілжывае спакушэньне» — пра выпускніка Йельскага ўнівэрсытэту, завэрбаванага амэрыканскаю выведкай. У карціне сыгралі Мэт Дэйман, Анджэліна Джолі і сам Робэрт Дэ Ніра.

Пра крымінальна-палітычныя інтрыгі пасьляваеннага Бэрліну зрабіў фільм Стывэн Содэрбэрг («Добры немец»). А Клінт Іствуд прадставіў па-за конкурсам свае «Лісты з Івадзімы».

Вялікую цікавасьць прэсы выклікала нямая стужка Гая Мэдына «Кляймёны мозг». Канадзкі авангардыст прадставіў сюрэалістычную гісторыю пра сіротак, амаладжальны эліксір і дэтэктыва-трансвэстытку.

poster

Майстар трагікамэдыі Іржы Менцэль паказаў карціну «Я абслугоўваў ангельскага караля» пра прыгоды чэскага афіцыянта. Фільм атрымаў прэмію «ФІПРЭСІ»

poster

А на закрыцьці кінафэсту была паказаная карціна Франсуа Азона «Анёл».

Фатаграфіі ўзятыя з сайтаў Berlinale, Film.ru

Усе кінападзеі

Каментары

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага26

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне4

Расійскіх агентаў падазраюць у пранікненні ў дамы фінскіх дэпутатаў. У аднаго пакінулі экскрэменты12

Названы нобелеўскі лаўрэат па фізіцы1

У Мінску пачаўся суд над ксяндзом Анатолем Парахневічам2

Былы кіраўнік нямецкай разведкі арыштаваны па падазрэнні ў шпіянажы8

Ганна Сялук захапіла траціну рэкламнага рынку Беларусі8

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага26

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць