фотаблог Юліі Дарашкевіч7676

Затрыманыя лідэры «Маладога фронту» — 27 чалавек

Увесь нядзельны вечар працягваліся ператрусы, арышты і допыты актывістаў незарэгістраванага Маладога Фронту. Невядомае знаходжаньне Зьмітра Хведарука. Паводле некаторых зьвестак, яго перавезьлі ў «амэрыканку» і яму пагражае крымінальная справа.

У нядзелю, 4 лютага, у Менску на прыватнай кватэры меўся прайсьці сход Цэнтральнай Рады незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт». На Раду зьехаліся кіраўнікі забароненай арганізацыі з усіх рэгіёнаў краіны, а таксама тыя, хто цяпер навучаецца ў Польшчы (усяго 27 чалавек).

Недзе паміж 16.30 і 17.00 прыватную кватэру, што знаходзіцца ў жылым доме за Камароўкай, заблякавалі супрацоўнікі МУС, КДБ і байцы спэцназу. Усіх прысутных пры панятых прымусілі

на відэакамэру назваць сваё імя і прозьвішча. Яны пазабіралі мабільнікі ў маладых людзей. Нехта з маладых людзей схаваў тэлефон і паслаў некалькі смс-ак журналістам і сваякам, расказваючы што зь імі робяць. Пасьля таго, як усіх вывезьлі ў РУУС, у кватэры прайшоў ператрус.

***

19.40.

Тры гадзіны пасьля затрыманьня маладых людзей — сярод іх непаўналетнія — нейкі час вадзілі паміж «апарняком», што разьмешчаны каля Савецкага РУУС і «аўтазакам» — туды і сюды. Адзін з канваяваных крыкнуў журналістам і бацькам, што дзяжураць ля РУУС, што ім пагражае «крымінальная справа».

Сярод затрыманых — студэнты праграмы Каліноўскага Яўген Скрабутан і Барыс Гарэцкі. У Яўгена мусіць быць заўтра ў Польшчы іспыт.

А 19.45 пад'ехаў вялікі МАЗ-аўтазак. Па адным маладафронтаўцаў заводзяць у МАЗ. Ёсьць меркаваньне, што маладых людзей павязуць на Акрэсьціна.

20.40

Паводле відавочцаў, аднаго з затрыманых завялі ў аўтамабіль «ГАЗель», накінуўшы на галаву куртку. Імаверна, гэта быў Зьміцер Хведарук, які здолеў смскай паведаміць сябрам, што яму пагражае крымінальная справа і яго вязуць у «амэрыканку».

У актывісткі «МФ» Насты Палажанкі ў хаце ідзе ператрус.

Маладафронтаўца Алега Корбана, у якога сёньня дзень народзінаў, забралі з хаты міліцыянты.

Адпушчаны дзясятак непаўналетніх маладафронтаўцаў. Іншая частка затрыманых, у тым ліку «каліновец» Яўген Скрабутан, працягваюць сядзець у аўтазаку.

23.20

Усіх затрыманых, апроч Зьміцера Хведарука, адпусьцілі. Пра знаходжаньне апошняга дакладнай інфармацыі пакуль няма. Вядома толькі, што Хведарука дапытвалі каля дзьвюх гадзінаў.

У гэты момант на кватэрах Янушэўскага Аляксея, непаўналетняй Насты Палажанкі, а таксама Яраслава Грышчэні з Баранавічаў ідуць ператрусы.

Паводле словаў Яўгена Скрабутана, усім затрыманым прапаноўвалі напісаць заявы аб добраахвотным выхадзе з «Маладога Фронту».

Каментары76

Цяпер чытаюць

«Пасля Новага года можам апынуцца на вуліцы». Наведаліся ў шэлтар, які дае дах над галавой палітвязням, вымушаным пакінуць Беларусь8

«Пасля Новага года можам апынуцца на вуліцы». Наведаліся ў шэлтар, які дае дах над галавой палітвязням, вымушаным пакінуць Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе ж сама дэлегатка КР Карпушонак, якая абвінаваціла Латушку?11

У якім з гарадоў-спадарожнікаў Мінска самыя дарагія кватэры

«Досыць саступак». Туск і Урсула фон дэр Ляен наведалі польска-беларускую мяжу21

«У першым класе паставілі дыягназ «разумовая адсталасць». Гісторыя беларуса, які ваюе за Расію6

Пазняк: Беларусам выгадна перамовы правесці ў Менску118

«Я перакінуў дзяцей за борт». Як затануў «Адмірал Нахімаў», пры катастрофе якога загінулі тры беларусы1

Кампанія Stadler адмовілася паставіць цягнікі Беларускай чыгунцы18

«Узор крамлёўскай хлусні і пыхі». У Генштабе УСУ адрэагавалі на справаздачу расіян пра вынікі летняга наступу2

Пратэсты ў Інданезіі: загінулі мінімум трое, гараць будынкі рэгіянальных органаў улады1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пасля Новага года можам апынуцца на вуліцы». Наведаліся ў шэлтар, які дае дах над галавой палітвязням, вымушаным пакінуць Беларусь8

«Пасля Новага года можам апынуцца на вуліцы». Наведаліся ў шэлтар, які дае дах над галавой палітвязням, вымушаным пакінуць Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць