Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»55

Елка з анёлам і вераломны монстр

Тамтэйшым шкалярам распавядаюць пра каралёў, рыцараў, вялікія перамогі. А нашым — пра ўбогі ад веку край, які ўбачыў сьвятло толькі дзякуючы камісарам... Зайздросна! Піша Аляксандар Класкоўскі.

Сёньня захацелася трохі мадыфікаваць жанр. Не прэтэндую на ляўры фотамайстра, але ж прапаную некалькі кадраў, зробленых маёй аматарскай камэрай пару дзён таму ў Вільні.

Елка на Катэдральнай плошчы, мабыць, трохі меншая, чым ля Палацу рэспублікі ў Менску. Затое — з анёлам.

Гісторыю сваёй дзяржавы летувісы адлічваюць не ад утварэньня Літоўскай ССР.

Тамтэйшым шкалярам — а перад Калядамі акурат шмат экскурсіяў — распавядаюць пра каралёў, рыцараў, вялікія перамогі. Нашым жа — пра ўбогі ад веку край, які ўбачыў сьвятло толькі дзякуючы бальшавіцкім камісарам...

Застаецца толькі зайздросьціць. І марыць пра часы, калі для нашых хлапчукоў і дзяўчынак стануць найлепшай чытанкай кнігі Ўладзімера Арлова.

Тут, на вуліцы Бэрнардыну, колісь жыў Адам Міцкевіч.

А на адной з вулачак старога гораду давялося сутыкнуцца зь вераломным монстрам НАТО. Ён выпаўз насустрач у выглядзе калёны жаўнераў і маракоў у параднай форме. Як я зразумеў, іх вялі ў касьцёл.

І на заканчэньне — трохі лірыкі. Зноў вернемся на Катэдральную плошчу.

Тут, наколькі помніцца, увосень 1988 году давялося пабачыць грандыёзны мітынг. Для журналіста, які прыехаў зь Беларусі ("Вандэі перабудовы", паводле выразу Алеся Адамовіча), уражаньні былі на мяжы шоку.

Дакладней, мы тады прыехалі ўдваіх. У сталіцу Літоўскай ССР я выбраўся разам з... загадчыкам аддзелу прапаганды ЦК ЛКСМБ Іванам Сьцяпурам.

Для камсамольскага начальства мелі "легенду": едзем вывучаць досьвед дэмакратычнай перабудовы ў суседзяў. Насамрэч карцела на свае вочы пабачыць, што такое "Саюдзіс" і з чым яго ядуць.

На месцы пераканаліся, што перабудова ў суседзяў зайшла далёка. Савецкая Летува каляпсавала. Жоўта-зялёна-чырвоны сьцяг ужо лунаў над вежай Гедыміна.

На мітынгу, у віраваньне якога мы трапілі, панаваў непрыхаваны незалежніцкі настрой.

І вось, здаецца, падчас прамовы Ландзбэргіса сярод мноства летувіскіх трыкалёраў над натоўпам раптам залунаў вялікі бел-чырвона-белы штандар.

І тут у Івана Сьцяпуры вырвалася цалкам непаліткарэктная рэпліка:

— А НАШ СЬЦЯГ — НАЙПРЫГАЖЭЙШЫ!

Праз пару гадоў савецкі камсамол лясьнецца, а Іван Сьцяпура стане дарадцам Шушкевіча.

Любая Сыстэма не такая маналітная, як можа падацца. Бо яна складаецца з жывых людзей. І некаторыя зь іх ня страчваюць здольнасьці думаць сваёй галавой.

На жаль, у нас бел-чырвона-белы сьцяг вольна лунаў толькі да траўня 95-га.

Але ж ён яшчэ вернецца.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты21

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдактарка «Белсата» Аліна Коўшык папярэдзіла пра фэйкавыя паведамленні, разасланыя махлярамі ад яе імя

Маладую айцішніцу з Innowise Group асудзілі за палітыку5

Гарыць нафтаперапампоўная станцыя ў Башкартастане

«За ўсё, уключаючы рамонт, выйдзе $10 000 па курсе». Як мінчук будуе дом з марскога кантэйнера5

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка28

Уласнік «Мясной губерні» прасоўвае на эстраду васьмігадовую дачку. Яна ўжо паспела засвяціцца ў акцыі ў падтрымку Лукашэнкі13

Іран адмовіўся весці перамовы з ЗША без выканання пяці ўмоў8

У Беларусі сталі ставіць аўтаматы з піцай. Які там асартымент?1

Трагедыя Чорнай царквы. Як у 1920‑я навукоўцы спрабавалі ўратаваць помнікі БССР ад пралетарыяў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты21

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць