Спорт

Мінскае «Дынама», імаверна, будзе сеянай камандай у раўндзе плэй-оф Лігі канферэнцый

Праўда, спачатку трэба прайсці «Нефтчы» ў другім кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый і адолець пераможцу пары «Жалезнічар» — «Брага» ў трэцім.

Фота: Беларускі футбол

Мінскае «Дынама» атрымае другі пасяўны рэйтынг дзякуючы каэфіцыенту (63,750) свайго імавернага саперніка ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый — партугальскай «Брагі», піша «Беларускі футбол».

Меркаванымі спаборнікамі ў плэй-оф стануць «Хетафэ» (Іспанія), а таксама пераможцы наступных найбольш імаверных пар:

  • «Рыека» (Харватыя) — «Сцьярнан» (Ісландыя);
  • «Дынама» Кіеў (Украіна) — ЦСКА Сафія (Балгарыя);
  • ЧФР «Клуж» (Румынія) — «Тромсё» (Нарвегія);
  • «Бешыкташ» (Турцыя) — «Багеміянс» Дублін (Ірландыя);
  • ХІК Хельсінкі (Фінляндыя) — «Матэруэл» (Шатландыя);
  • «Твентэ» (Нідэрланды) — ДАК «Дунайска-Стрэда» (Славакія);
  • РФШ Рыга (Латвія) — НК «Вараждзін» (Харватыя);
  • «Бран» (Нарвегія) — «Апалон» Лімасол (Кіпр);
  • «Бенфіка» (Партугалія) — «Хартс» (Шатландыя);
  • «Ноа» (Арменія) — «Сьён» (Швейцарыя);
  • «Зальцбург» (Аўстрыя) — «Хайдук» Спліт (Харватыя);
  • «Мідцьюлан» (Данія) — «Градэц-Кралавэ» (Чэхія);
  • «Бейтар» Іерусалім (Ізраіль) — «Аўстрыя» Вена (Аўстрыя);
  • «Ферэнцвараш» (Венгрыя) — «Гурнік» Забжэ (Польшча);
  • «Валюр» Рэйк'явік (Ісландыя) — «Норшэлан» (Данія);
  • «Хапаэль» Тэль-Авіў (Ізраіль) — МШК «Жыліна» (Славакія);
  • НК «Брава» (Славенія) — КФ «Малішава» (Косава);
  • ФК «Аўда» (Латвія) — «Дынама» Тырана (Албанія).

Нагадаем, што «Дынама» ў мінулую сераду ў Баку ў першым матчы другога раўнду перамагла «Нефтчы» з лікам 4:2, прайграючы 0:2. Матч у адказ пройдзе ў чацвер у Балгарыі.

БАТЭ згуляла ўнічыю са швейцарскім «Сьёнам» 1:1, а «МЛ Віцебск» перамог чарнагорскую «Суцьеску» 3:0. Матчы ў адказ пройдуць таксама ў чацвер.

Гульні трэцяга раўнду 6 і 13 жніўня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць