Грамадства33

Аб'явілі збор на развітанне са Святланай Курс. Яе хочуць пахаваць у Беларусі

На платформе «Байсол» адкрылі збор на просьбу родных памерлай 19 ліпеня пісьменніцы Святланы Курс. Сям’я хоча годна развітацца з чалавекам, які ўсё сваё жыццё прысвяціў беларускай мове, літаратуры і журналістыцы.

Святлана Курс

Плануецца правесці публічную цырымонію развітання ў Варшаве. Дакладныя месца і час будуць паведамленыя сям’ёй асобна. Пасля гэтага цела Святланы, аформіўшы ўсе неабходныя дакументы, плануюць перавезці ў Беларусь і пахаваць яе на радзіме.

Каб зрабіць гэта магчымым, сям’я ўжо была вымушана ўзяць крэдыт. Менавіта на пагашэнне гэтага крэдыту і адкрываецца збор.

Святлана была адной з самых яркіх постацяў сучаснай беларускай літаратуры. Яна шмат гадоў працавала ў незалежнай беларускай журналістыцы, а яе кнігі «Шлях дробнай сволачы» і асабліва «Па што ідзеш, воўча?», адзначаная Прэміяй Ежы Гедройца, сталі важнай часткай сучаснай беларускай культуры.

Калі вы чыталі кнігі Святланы, калі яе словы калісьці падтрымалі вас, прымусілі задумацца або дапамаглі лепш зразумець Беларусь, — сёння вы можаце падтрымаць родных Святланы.

Сума збора — €6000

€2000 — арганізацыя публічнай цырымоніі развітання са Святланай ў Варшаве.

€2200 — рэпатрыяцыя цела з Польшчы ў Беларусь.

€800 — афармленне неабходных дакументаў і консульскіх дазволаў.

€1000 — арганізацыя пахавання ў Беларусі.

Падтрымаць збор можна па спасылцы.

Каментары3

  • Ну нічога сабе
    22.07.2026
    Родныя не разумеюць, што для рэжыму няма нічога святога і перад смерцю ў пераследзе іх за супрацу з "эсктрэмісцкім" байсолам ён не спыніцца? Zrzutka - таксама добры сайт.
  • странно
    22.07.2026
    семья планирует получить деньги от "экстремистского фонда"? Если семья живет в Беларуси, за ними придут. Или даже если только будут сопровождать гроб в Беларусь, то не выедут.
  • не варта
    23.07.2026
    Ай, нешта не тое. Адзіны сын у Польшчы, у Беларусь яму ездзіць небяспечна... Людзі смуткуюць, што не могуць на родныя магілы трапіць, а тут наадварот выходзіць.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец112

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску каля «Беларусьфільма» пачалі будаваць жылы комплекс4

Усю суму для былога палітвязня Залатых сабралі за некалькі дзён

Амерыканскія кампаніі не хочуць набываць расійскі дызель, пра які дамовіўся Трамп. Ён можа пайсці ў Бразілію8

Ілюзія, анамалія, НЛА? У Мінску на небе заўважылі загадкавае свячэнне3

УСУ знішчылі два расійскія самалёты на аэрадроме ў Валгаградскай вобласці1

«Герані-5», якімі Расія атакуе Украіну, ужо разганяюцца да 1000 км/г4

У гандлёвым цэнтры пад Мінскам нацягнулі сетку для адлову птушак. Наведнікі забілі трывогу3

Еўрасаюз ужо не гаворыць пра «асацыяванае членства» Канады2

«Командир, ты ребят накормил?» Як медыяменеджар Канстанцін Залатых сілавікоў троліў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец112

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць