«Вялікая страта для ўсёй Беларусі». Ціханоўская адгукнулася на смерць Святланы Курс
Святлана Ціханоўская ў сваім тэлеграм-канале адрэагавала на вестку пра смерць 20 ліпеня пісьменніцы Святланы Курс (Евы Вежнавец).

«З вялікім болем даведалася пра смерць Святланы Курс. Гэта вялікае гора для блізкіх і сяброў, і вялікая страта для ўсёй Беларусі.
Сваім талентам і сваёй працай Святлана назаўсёды ўпісала сваё імя ў беларускую гісторыю і культуру.
Святлана зараджала беларусаў пазітывам, прыцягвала многіх да беларушчыны, натхняла і заўсёды выпраменьвала аптымізм. Яна была натхненнем для кожнага і кожнай, хто жыў беларускімі справамі, хто любіў Беларусь і рабіў нешта дзеля беларускай справы.
Нам будзе вельмі вас не хапаць, Святлана. Вашых словаў, вашых кніг, вашых парадаў і мудрых думак.
Светлая памяць», — напісала Святлана Ціханоўская.
Пра смерць Святланы Курс стала вядома 20 ліпеня. Апошні год пісьменніца мужна змагалася з анкалагічнай хваробай.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары