Вайна

Каб перашкодзіць украінскім дронам, Расія спрабуе глушыць Starlink

Расійскія войскі пачалі выкарыстоўваць сродкі радыёэлектроннай барацьбы, каб перашкаджаць працы спадарожнікавай сістэмы Starlink і ўскладніць выкарыстанне ўкраінскіх беспілотнікаў, паведамляе Reuters са спасылкай на вайскоўцаў УСУ.

Тэрмінал Starlink. Фота ілюстрацыйнае

Як паведамляюць украінскія камандзіры і аператары дронаў, такім чынам Расія спрабуе супрацьдзейнічаць беспілотнікам сярэдняй далёкасці, якія могуць наносіць удары па аб’ектах за некалькі дзясяткаў кіламетраў ад лініі фронту. Такія дроны выкарыстоўваюцца для атак на склады паліва, пункты кіравання, сродкі супрацьпаветранай абароны і іншыя важныя аб’екты.

Важную ролю ў кіраванні гэтымі беспілотнікамі адыгрывае Starlink, бо сістэма дазваляе аператарам кіраваць імі на вялікіх адлегласцях.

Украінскія вайскоўцы сцвярджаюць, што расійскія войскі пачалі размяшчаць магутныя комплексы падаўлення сувязі каля вайсковых аб’ектаў і населеных пунктаў. Сярод іх называецца сістэма «Волна Купол Гарант», якая, паводле іх слоў, можа парушаць працу Starlink на тэрыторыі каля 20 квадратных кіламетраў.

Украінскія вайскоўцы заяўляюць, што ўжо выявілі каля дзесяці такіх комплексаў. Цяпер гэтыя сістэмы самі становяцца цэлямі для ўкраінскіх беспілотнікаў. Адзін з украінскіх камандзіраў заявіў, што пасля знішчэння аднаго з комплексаў падаўлення дроны з падключэннем да Starlink зноў пачалі працаваць без перашкод.

Амерыканскі эксперт Роб Лі адзначыў, што Расія паступова дасягае пэўных вынікаў у барацьбе з украінскімі беспілотнікамі. Паводле яго меркавання, павелічэнне вытворчасці сродкаў радыёэлектроннай барацьбы можа ўскладніць украінскія атакі на сярэдняй далёкасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны36

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»18

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам12

«Да новай сустрэчы, наш мілы хлопчык. Мы будзем любіць цябе вечна». Сіндзі Кроўфард упершыню выказалася пра смерць сына

«Аліварыя» прэзентавала квас з тыповым навагоднім смакам7

У Гомелі 27‑гадовы мужчына забіў цяжарную жонку5

У Мінску 60‑гадовы жанаты зваршчык заняўся сэксам з 40‑гадовай выпадковай жанчынай на вачах у людзей39

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні17

Пуцін хоча новай «Ялты» — падзелу свету на сферы ўплыву між Масквой, Вашынгтонам і Пекінам. Над галовамі Еўропы і Украіны40

МАЗ паказаў новую аўтакраму на колах, якая будзе ездзіць па вёсках6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны36

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць