Вайна66

Адключэнне ад Starlink запаволіла тэмпы расійскага наступлення. Але ці надоўга?

Ва Украіне заявілі, што тэмпы наступлення расійскіх войскаў запаволіліся пасля таго, як для расійскіх вайскоўцаў абмежавалі доступ да спадарожнікавага інтэрнэту Starlink. Паводле крыніц ва ўкраінскай арміі, праз два дні пасля фактычнай блакады расійскія падраздзяленні сталі радзей праводзіць штурмы, а на некаторых участках яны цалкам спыніліся, піша выданне Politico. Аналагічныя звесткі днём раней паведамляла і «Радыё Свабода» са спасылкай на Генштаб УСУ.

Спадарожнікі Starlink. Фота: Wikimedia Commons

Заснавальнік групы Conflict Intelligence Team (CIT) Руслан Лявіеў, аднак, заклікае ставіцца да гэтых паведамленняў скептычна, піша «Агентство».

Ён падкрэслівае, што Starlink не быў асноўнай сістэмай вайскова-палявой сувязі Расіі, таму чакаць прарыву ўкраінскіх войскаў з-за блакады не варта. Па словах Лявіева, асобныя праблемы ў расійскіх вайскоўцаў будуць, але яны не з’яўляюцца крытычнымі для ўсёй сувязі на фронце.

Паводле слоў ананімных вайсковых крыніц, праблемы ў расійскай арміі прывялі да затрымкі апрацоўкі камандаў і частковай стратэгічнай дэзарыентацыі войскаў. Сітуацыя на некаторых участках фронту апісваецца як «катастрофа»: кіраванне войскамі часова паралізавана, штурмы прыпыненыя, а некаторыя групы засталіся без магчымасці камунікаваць паміж сабой.

Дарадца Міністэрства абароны Украіны Сяргей Бяскрэстнаў адзначае, што праблемы закранулі і аперацыі ўдарных дронаў, а таксама эвакуацыю пацярпелых. Некаторыя расійскія падраздзяленні аказаліся «як сляпыя кацяняты», бо не мелі доступу да эфектыўнага кіравання войскамі.

Паводле даных Politico, украінскія вайскоўцы таксама сутыкаліся з праблемамі і з уласнымі тэрміналамі Starlink. Гэта адбывалася з-за таго, што падраздзяленні не своечасова падавалі спісы на прыватныя тэрміналы. Калі ў іх не было аўтарызацыі, то гэта часова парушала работу дронаў і аперацыі на фронце. Аднак сітуацыя пачала паляпшацца: некаторыя заблакаваныя тэрміналы ўжо працуюць і ўкраінскія падраздзяленні чакаюць поўнага аднаўлення ўсіх сістэм.

Абмежаванне доступу для расійскіх вайскоўцаў стала магчымым пасля звароту Міністэрства абароны Украіны ў SpaceX. Рашэнне было прынята пасля таго, як расійскія войскі сталі выкарыстоўваць спадарожнікавы інтэрнэт для кіравання ўдарнымі дронамі Shahed.

1 лютага было абвешчана, што ўкраінскія тэрміналы Starlink будуць працаваць толькі па аўтарызацыі, а непераправераныя — адключаныя. Уладальнік SpaceX Ілан Маск адзначыў, што гэтыя меры «прыносяць свой плён».

У інтэрнэце з’явілася вялікая колькасць паведамленняў ад z-блогераў, якія скардзіліся на праблемы з тэрміналамі ў расійскіх войсках, частка ваенкараў называла Маска «фашыстам». Паводле гэтых крыніц, блакада Starlink найбольш моцна адбілася на штурмавых групах, паколькі яны страцілі сувязь і кіраванне на фронце.

Каментары6

  • ♧
    07.02.2026
    Я бы добавил . Отключение староголинка возможно окажет негативный эффект для Украины . Все эти " брызги шампанского " с украинской стороны имеют только пропэффект . Даже само отключение - крайне не профессионально ( ну так они сами заявили ) . Перед блокировкой хотя-бы суточный трафик необходимо слить в ГУР . Можно было прогнать дезу по всему фронту . Но нет . А 99, 99999 % мяса которое идет убивать понятия не имело , и не имеет о строениии Земли ,тем более о старлинк .
    И че говоря их эффективность только увеличится если множество толстозадых находящихмя за сотни км от лбс перестанут давать им советы . Левиев оч вовремя холодной водички плеснул .
  • Юра
    07.02.2026
    Гггг)) насабіраў гаўна з-пад каровы
  • Знатный
    07.02.2026
    Украине поможет только военная реформа. Борьба с коррупцией и беззалаберностью. Там, признаюсь, совок ещё похлеще чем где...

Цяпер чытаюць

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос4

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Усе навіны →
Усе навіны

Венгрыя праз 36 гадоў адкрыла архівы інфарматараў камуністычнай эпохі15

«Ён можа актывізаваць свае кантакты з Пуціным». Эксперты ацанілі наступствы паразы Трампа для Украіны і Еўропы4

Памёр Цінта Брас8

У Падмаскоўі беларус з чатырма расіянамі пад выглядам рамонтнікаў скраў медны кабель «Растэлекама»5

На таргі за даўгі заснавальніка «Новага зроку» выставілі дамы, якімі афіцыйна валодаюць іншыя людзі1

Пакуль беларуска чакала студэнцкі ДНЖ у Польшчы, паспела скончыць універсітэт. Чыноўнікі пайшлі насустрач1

Анафілактычны шок малаверагодны. Што кажа клініка пра смерць 30‑гадовай Валерыі, якая памерла падчас выдалення зуба6

На Кацярыну Андрэеву завялі новую крымінальную справу3

«Казахстан — руская краіна». У Казахстане за гэтыя словы мужчыну далі 20 сутак15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос4

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць