Эканоміка3131

Гендырэктарка «Камволя» наракае, што беларусы мала працуюць — а трэба як эфіопы і індзійцы

«Калі мы прыходзім на працу, мы спачатку пап'ём гарбату, раскажам суседцы, як мы заквасілі капусту, а на працы як мінімум хаця б 8 гадзін трэба працаваць».

Таццяна Лугіна. Скрыншот: СТБ

Генеральная дырэктарка «Камволя» Таццяна Лугіна паразважала, што беларусы працуюць не так аддана, як іншыя.

«У лютым прыязджалі нашы партнёры з Індыі, кампанія, якая займаецца пастаўкай ваўнянага топсу, у іх у Індыі ёсць вялікая фабрыка па вытворчасці ваўнянай пражы. Я прасіла ў гэтага індуса, ён дастаткова малады, бізнэсмен сусветнага маштабу. Я кажу: ці можа ён мне даць на год-два некалькі прадзільшчыкаў, у іх мужчыны гэтай справай займаюцца. Я хачу паглядзець іх кампетэнцыі, кваліфікацыю, хуткасць працы. Можа быць, яны хутчэйшыя, спрытнейшыя. І нашым жанчынам будзе прыемна паглядзець ці карысна нават. Можа, недзе налада абсталявання. То-бок досвед.

На што ён мне сказаў: я з задавальненнем вам бы даў, але не магу, таму што вы працуеце па 8 гадзін, у нас працуюць па 12. У вас працуюць усе павольна, я не хачу, каб мае людзі запаволілі тэмп», — выказалася яна на СТБ.

Лугіна заўважае: шмат часу на працы ідзе на размовы і гарбату.

«Калі мы прыходзім на працу, мы спачатку пап'ём гарбату, раскажам суседцы, як мы заквасілі капусту, а на працы як мінімум хаця б 8 гадзін трэба працаваць. Я ўсім кажу, працуем мы шмат часам не таму, што кіраўнікі прымушаюць застацца, у суботу выйсці, таму што мы проста нават 8 гадзін часам не адпрацоўваем».

Яна прыводзіць у прыклад эфіопаў.

«У нас ёсць эфіопы, якія па нашых мерках за прымальны ўзровень аплаты выконваюць гэтую працу і адчуваюць сябе цудоўна. І першы час зноў жа казалі: «Дайце больш працы, дайце больш працы».

То-бок людзі з тых краін працуюць вельмі шмат. Мы жывём у сацыяльна арыентаванай дзяржаве, што не кожны да канца разумее, у якім шчасці мы жывём, працуючы па 8, а то часам і менш гадзін, і ведаючы ўсе ўмовы працы, якія нам павінны забяспечыць», — падсумавала Лугіна.

Каментары31

  • Чубайс-стайл
    07.06.2026
    Сегодня им Индию с Эфиопией подавай, а завтра Дахау с Майданеком затребуют.
  • 3%
    07.06.2026
    Слушайце іё, а то у міне даходы ўпалі. Рабы ўмірают і разбігаюцца.
  • ЧП
    07.06.2026
    Попить чая и рассказать по квашеную капусту, это как раз про конторских, которых в Беларуси как грязи. Она тому индусу-бизнесмену показывала контору Камволя и сколько там бездельников сидит? Один немец к нам в город приехал на один гос завод, глянул на конторский штат и был в шоке. В луканомике куча паразитов сидит, причём на больших и даже огромных окладах просто перекладывая бумажки.

Цяпер чытаюць

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі8

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Усе навіны →
Усе навіны

«Стрэльба калі і стрэліць, то наўрад ці кулямётнай чаргой». Максім Знак ацаніў рэальнасць пагроз беларускай прапаганды пазбавіць грамадзянства палітэмігрантаў10

Стала вядома, якой краіне перадаваў інфармацыю былы кіраўнік нямецкай разведкі6

Узброеныя людзі ў масках сілком гналі мігрантаў з Беларусі ў Латвію, перасеклі мяжу і скралі камеры23

Вядучы трэйдар папярэдзіў пра рызыку росту цэн на нафту да $200 за бараль праз недахоп рэзерваў і танкераў

У Гродзенскі драмтэатр прыйшла маладая актрыса з Расіі. У тэатра кадравыя праблемы4

Каля Сочы шугануў пажар на судне ВІДЭА2

«Рука цягнецца да кішэні, а тэлефона там няма». Як палітвязні выпадаюць з лічбавага свету, а потым наноў прывыкаюць да яго

Каля ўзбярэжжа Балгарыі дроны атакавалі два гандлёвыя судны, адно затанула1

У Буда-Кашалёўскім раёне ў кастрычніку цвітуць сланечнікі. Прытым так і было задумана

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі8

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць