Грамадства88

Туск расказаў, якія словы Пачобута былі першымі на волі

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск сустрэў Андрэя Пачобута на мяжы. Туск расказаў у сацсетцы Х пра першыя словы вызваленага журналіста. 

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск асабіста прыехаў сустракаць Пачобута на мяжы. Польшча пяць гадоў дамагалася вызвалення вядомага беларускага паляка. 

«Сардэчна запрашаем у польскі дом, сябар», — падпісаў Туск у твітары фота з сустрэчы.

Але першае пытанне Андрэя было пра Беларусь.

«Ці змагу я туды вярнуцца?» — гэта былі яго першыя словы. «Толькі ты вырашаеш. Ты ўжо вольны чалавек», — адказаў я», — расказаў дыялог з Андрэем Дональд Туск у сацсетцы Х. 

«Нязломны», — канстатаваў Туск. 

У руках на мяжы Пачобут трымаў беларускі пашпарт.

Каментары8

  • Kastus Zhukouski
    28.04.2026
    Адзін з нямногіх Сапраўдных! Сапраўдны Грамадзянін Беларусі і Сын Польскага Народа! Дзякуй Богу, за такога Чалавека!
  • Ім хоць у вочы...
    28.04.2026
    ###, не разумееце чаму нашая вялікая краіна па сённяшні дзень з Расеяю? Сур'ёзна?! Таму, што 97% белых русскіх выракліся роднай мовы на карысць маскальскай, як і уласнай саманазвы, на карысць імперскай мянушкі.
  • Ён не вадае як вярнуцца
    28.04.2026
    Kastus Zhukouski , што ж гэта за лепшы грамадзянін, калі не ведае, што ў Беларусь трэба вяртацца на танку.

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта74

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі рэцыдывіст, які нідзе не працаваў, акрамя калоній, пайшоў ваяваць за Расію. Цяпер у палоне3

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску59

ЗША пагражаюць Украіне спыненнем перадачы разведвальных даных, калі ўдары па расійскіх НПЗ працягнуцца41

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта74

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць