Свет

Еўрасаюз хоча ўвесці санкцыі супраць порта ў Грузіі

Еўрасаюз плануе ўпершыню ўвесці санкцыі супраць марскіх партоў трэціх краін за ўдзел у гандлі расійскай нафтай. Паводле інфармацыі Reuters, у рамках 20‑га пакета санкцый пад абмежаванні могуць трапіць порт Кулеві ў Грузіі і порт Карымун у Інданезіі.

Нафтавы тэрмінал у грузінскім Кулеві. Фота: kulevioilterminal.com 

Таксама плануецца пашырыць «чорны спіс» танкераў, звязаных з перавозкай расійскай нафты, яшчэ на 43 судны.

Акрамя таго, санкцыі могуць закрануць шэраг банкаў у Кыргызстане, Таджыкістане і Лаосе, пры гэтым з двух кітайскіх банкаў абмежаванні, наадварот, могуць зняць.

У спіс таксама могуць увайсці расійская кампанія «Башнафта» і восем нафтаперапрацоўчых заводаў у Расіі.

Раней паведамлялася, што Брусель разам з краінамі «Вялікай сямёркі» абмяркоўвае адмову ад механізму «цэнавай столі» і ўвядзенне поўнай забароны на аказанне марскіх паслуг для перавозкі расійскай нафты, уключаючы страхаванне і фрахт. Кіраўніцтва ЕС пацвердзіла, што такі крок можа ўвайсці ў новы санкцыйны пакет.

Асноўная мэта гэтых мер — спыніць дзейнасць так званага «ценявога флоту», з дапамогай якога Расія абыходзіць санкцыі. Пры гэтым, паводле ацэнак аналітыкаў з CREA, яшчэ ў кастрычніку 2025 года значная частка расійскай нафты (каля 38%) перавозілася танкерамі, звязанымі з краінамі G7.

Напрыканцы студзеня 14 прыбярэжных дзяржаў Балтыйскага і Паўночнага мораў заявілі, што будуць затрымліваць судны «ценявога флоту», калі іх прызнаюць караблямі без грамадзянства.

Як чакаецца, канчатковае зацвярджэнне 20‑га пакета санкцый адбудзецца да 24 лютага, 4‑й гадавіны развязвання Расіяй поўнамаштабнай вайны супраць Украіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў1

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчыны ўсё часцей адмаўляюцца ад альфа-самцоў29

Навукоўцы не давалі павукам спаць. Наступнай ноччу тыя пачалі «адсыпацца» амаль як людзі3

У ЗША ўхвалілі продаж Украіне 500 ракет Patriot17

У Польшчы палітычны крызіс, справакаваны змаганнем за Канстытуцыйны трыбунал. Наўроцкі развярнуў самалёт і тэрмінова вярнуўся21

«Хто праз вёску едзе — спыняецца, фатаграфуе». Беларуска расказала пра гісторыю векавога дрэва на сваёй сядзібе3

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы28

У Польшчы будуць судзіць банду, якая рабавала грузавікі. З 13‑ці падсудных пяцёра беларусы

У «Белавія» расказалі, чаму ў авіякампаніі так шмат начных рэйсаў

Махляры нагрэлі двух мужчын на 101 чырвонай ружы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў1

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць