Грамадства1818

Хэйтарскія акаўнты аўтобусаў — новы трэнд беларускіх зумераў

Беларусы працягваюць масава скардзіцца на працу грамадскага транспарту ў розных гарадах краіны. Нягледзячы на электронныя табло, расклады і абяцанні перавозчыкаў, штодзённыя паездкі для многіх застаюцца крыніцай стрэсу і раздражнення. Моладзь падыходзіць да праблемы крэатыўна — яна стварае хэйтарскія акаўнты, дзе паказвае спазненні і павольную працу аўтобусаў, заўважыла BGmedia.

Общественный транспорт в Толочине
Фота ілюстрацыйнае

Пасажыры адзначаюць адразу некалькі хранічных праблем: аўтобусы і тралейбусы рэгулярна спазняюцца або, наадварот, прыязджаюць раней за пазначаны час, транспарт перапоўнены настолькі, што ў салон фізічна немагчыма зайсці, а стан саміх машын вымушае жадаць лепшага.

Да гэтых скаргаў усё часцей далучаецца моладзь — прадстаўнікі пакалення Z. Замест звыклых зваротаў у кіраўніцтва аўтобусных паркаў або каментароў у чатах яны выбралі больш арыгінальны спосаб вырашэння праблемы — стварэнне так званых хэйтарскіх акаўнтаў у тыктоку.

У кароткіх роліках зумеры адкрыта, з іроніяй і нецэнзурнай лексікай дзеляцца сваім абурэннем, здымаючы канкрэтныя аўтобусы, якія іх не задавальняюць. Такія відэа хутка набіраюць тысячы праглядаў і сотні каментароў.

У беларускім сегменце тыктока ўжо з’явіліся хэйтарскія акаўнты, прысвечаныя аўтобусам Гродна і Мазыра. Пад шквал крытыкі таксама трапіў грамадскі транспарт Гомеля і Віцебска.

У Гродне найбольш негатыўных водгукаў атрымалі аўтобусы № 1, 13, 16, і 20. Гараджане наракаюць, што транспарт рухаецца занадта марудна, не выконвае графік і можа з’явіцца на прыпынку калі заўгодна. Асабліва шмат абурэння выклікае 13‑ты маршрут, які, паводле пасажыраў, пастаянна парушае расклад і «цягнецца» без бачнай прычыны.

@hater16grodno ну классно че сказать #rge #автобус #13автобус #Гродно #13ыйМудак ♬ sonido original - MrCorme

Пра 16‑ты аўтобус людзі пішуць з сарказмам, называючы яго надта «філасофскім» і «медытатыўным» — настолькі павольна ён рухаецца. Аўтобус № 1 выклікаў крытыку не толькі з-за хуткасці, але і праз паводзіны кіроўцы: сцвярджаецца, што ён пакінуў пасажыраў на прыпынку дзеля асабістых спраў.

@hater16grodno удивил сегодня #хейт #автобус #16говно #fup ♬ оригинальный звук - Akvapp

Не засталіся без увагі і тралейбусы. Маршрут № 6 абвінавачваюць у тым, што ён проста не прыязджае ў прызначаны час, пакідаючы людзей чакаць на холадзе. А вось тралейбус № 9 нечакана атрымаў «пахвалу» — але хутчэй іранічную, бо яго своечасовы прыезд успрынялі як нешта выключнае.

Скрыншот з відэа

@1avtobusgrodno #автобусы #гродно ♬ Подлая Еврейская Музыка (Kirby Air Ride: Item Bounce) - Dobranotch

У Мазыры галоўнымі аб’ектамі крытыкі сталі аўтобусы № 19 і № 23. Пра 19‑ты маршрут кажуць коратка: ён амаль заўсёды спазняецца. А 23‑ці выклікае значна больш прэтэнзій — ад хаатычнага руху да дрэннага тэхнічнага стану. Пасажыры скардзяцца на зношаныя салоны, надпісы на сценах, праблемы з дзвярыма і нават выпадкі, калі аўтобус едзе з імі напаўадчыненымі.

@19avtik #Мозырь #автобус #транспорт #гробовозка #рекомендации ♬ оригинальный звук - РПЛ

У Гомелі ўвагу пасажыраў прыцягнуў аўтобус № 18. Ён вядомы пастаяннымі спазненнямі, таму нават невялікае адхіленне ад графіка ўспрымаецца як нечаканы поспех.

@anti.18bus #18автобус #автобус #гомель ♬ ПАНЦУШОТ - ПАНЦУШОТ

У Віцебску ж жарты выклікала сітуацыя з аўтобусамі № 14 і № 23. Паводле пасажыраў, 14‑ты маршрут рэгулярна прыязджае раней і «забірае» людзей у 23-га, што стала падставай для іранічных відэа пра «барацьбу за пасажыраў».

@boorrrrrrr8 14 офигел☠️☠️☠️ #fyp #рекомендации #рек #автобус #14автобус ♬ Воу это страшная фотка - o.0

Дзеля справядлівасці варта адзначыць: у Беларусі існуюць і фан-акаўнты грамадскага транспарту. Напрыклад, у Гродне пасажыры хвалілі тралейбус № 23 і іншыя маршруты, якія, па іх словах, «ніколі не спазняюцца». Аднак такія відэа збіраюць значна менш праглядаў і рэакцый.

@23tralikgrodno 23 тралик❤ #grodno #23grodno #троллейбус23гродно #гродно23тралик #траликгродно ♬ оригинальный звук - фанат 23 троллейбуса

Каментары18

  • Нічога дзіўнага
    07.02.2026
    Новая генерацыя народца падрастае, каб узнавіць лёс бацькоў.
  • Filipp
    07.02.2026
    "выбралі больш арыгінальны спосаб вырашэння праблемы — стварэнне так званых хэйтарскіх акаўнтаў у тыктоку."©
    І якім чынам стварэнне такіх акаўнтаў вырашаюць праблемы?
  • Барадзед
    07.02.2026
    И что дальше? Надо полагать, теперь-то все изменится, раз так много просмотров и комментариев в тик-токе. А если гортранс не обратит внимание на их видосики в тик-токе, то что они сделают, заплачут? Это поколение как-то по-своему добивается желаемого в жизни.

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі хочуць адмяніць штогадовыя дэкларацыі аб даходах чыноўнікаў8

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі14

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць