Свет66

Трамп падпісаў статут Рады міру

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў статут Рады міру — новай міжнароднай арганізацыі, якую ён стварае пад сваім старшынствам.

Фота: AP Photo / Evan Vucci

Урачыстая цырымонія падпісання адбылася на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе ў прысутнасці лідараў шэрагу краін Блізкага Усходу, Паўднёвай Амерыкі і Усходняй Еўропы, сярод якіх былі Віктар Орбан, Нікол Пашынян і Ільхам Аліеў. Адметна, што на сцэне з Трампам не было ніводнага прадстаўніка традыцыйных заходнееўрапейскіх саюзнікаў Вашынгтона.

Новая структура, якая першапачаткова задумвалася для кіравання сектарам Газа, атрымала значна шырэйшыя паўнамоцтвы і статус афіцыйнай міжнароднай арганізацыі.

Старшынёй Рады будзе сам Трамп, а за пажыццёвае сяброўства краінам-удзельніцам прапануецца ўнесці па адным мільярдзе даляраў. Запрашэнні далучыцца да новай структуры атрымалі амаль 60 дзяржаў, у тым ліку Украіна, Расія і Беларусь.

Трамп заявіў, што яго Рада будзе супрацоўнічаць з іншымі міжнароднымі органамі, уключаючы ААН.

Каментары6

  • хамса
    22.01.2026
    у якія цікавыя часы мы жывем 🙂
  • хамса
    22.01.2026
    ) муж днямі глядзеў прадказанні Месінга... сказаць, што я здзіўлена, гэта нічога не сказаць) ён жа нібы ні ў што, акром навукі, не верыць... дык вось. Месінг прадказваў крах долара ўвесну гэтага года. сам муж дарэчы ўжо некалькі год "прадказвае" крах даляра... мяркуючы па курсе даляра на сёння, усё да гэтага і ідзе

    "Старшынёй Рады будзе сам Трамп, а за пажыццёвае сяброўства краінам-удзельніцам прапануецца ўнесці па адным мільярдзе даляраў." аххаха, дональд)
  • Тры гады
    22.01.2026
    Сяброўства альбо бясплатнае і часовае (на тры гады), альбо пажыццёвае за 1 мільярд (але таксама на тры гады, бо другі тэрмін прэзіденцтва павінен праз тры гады скончыцца)

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе11

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Арына Сабаленка выйшла на подыум Vogue World у Мілане16

Польшча адкрые новы будынак пасольства ў Мінску28

Варшава аслабляе дыпламатычны ігнор Мінска. Упершыню пасля 2020‑га сустрэліся міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы 14

Які вінаград больш карысны: цёмны ці зялёны, з костачкай ці без?5

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе11

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць