Грамадства44

На Дняпры злавілі шчупака-«кракадзіла»

Моцны мароз для сапраўднага рыбака — не перашкода. Гэта чарговы раз даказалі беларускія аматары рыбалкі, якія 18 студзеня выцягнулі з Дняпра вялізнага шчупака, піша Fishing.by.

Фота і відэа з вылаўленай рыбай размясцілі ў вайбер-суполцы «Рыбалка ў Беларусі». Як расказаў рыбак Аляксей, якому і пашчасціла злавіць гэтага «кракадзіла», рыба трапілася пры марозе каля мінус дваццаці градусаў.

Пасля невялікай фотасесіі шчупака адпусцілі назад у раку.

Сам Аляксей назваў гэты выпадак уловам усяго свайго жыцця. Са слоў рыбакоў, даўжыня шчупака складала прыкладна 137 сантыметраў, а вага перавышала 16 кілаграмаў. Асабліва цікава, што такі ўражальны трафей быў здабыты напярэдадні перыяду «глухазім’я», калі большасць рыбаловаў ловіць толькі дробнага акуня або падлешчыка.

Нягледзячы на значныя памеры, назваць гэтую рыбу рэкорднай для Беларусі нельга: раней у вадаёмах краіны трапляліся шчупакі вагой больш за 17 і нават 19 кілаграмаў.

Каментары4

  • Жыгуль
    19.01.2026
    Павага такім рыбакам!
  • Барадзед
    19.01.2026
    Настоящая речная щука. Когда-то давно таких щук весной, во время нереста, из охотничьих ружей стреляли. Река разливалась, затапливала пойму, и щука массово заходила в маленькие пруды-старицы на нерест, там ее и того. 18 кг. рекорд. Мы их в детстве бывало летом палками и камнями в этих прудах били. Крупные попадались, как та на фото. Или на спиннинг можно.
  • Барадзед
    19.01.2026
    А вы знаете, как она рыбу в водоеме выжирает? Какая она прожорливая. Всего одна щука в небольшом пруду может сожрать всего карася под чистую.

Цяпер чытаюць

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь19

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Вадзім Папоў4

Базу адпачынку з глэмпінгам у Чэрвеньскім раёне прадаюць амаль за мільён даляраў

Асуджанага за генацыд Ратку Младзіча з размахам пахавалі ў Сербіі4

Украінцы нанеслі ўдар па расійскім самалёце ў Крыме2

Telegram абнавіўся, і гэтым адразу ж скарысталіся махляры2

У Курскай вобласці сутыкнуліся два расійскія знішчальнікі Су-35С20

Ва Украіне распрацавалі тэхналогію для знішчэння расійскіх «Бандэроляў»

Вызначылі правілы для дзейнасці дабрачынных фондаў, якія збіраюць грошы на лячэнне

Пад Барысавам паранілі яшчэ аднаго мядзведзя. Людзей просяць не хадзіць у лес10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь19

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць