Свет1111

Трамп патрабуе ад Венесуэлы выгнаць Расію, Кітай, Іран і Кубу

Адміністрацыя Трампа паведаміла часовай прэзідэнтцы Венесуэлы Дэлсі Радрыгес, што Каракас мусіць выканаць патрабаванні Белага дома, перш чым яму дазволяць павялічыць здабычу нафты, піша ABC.

Дональд Трамп. Фота: Win McNamee / Getty Images

Вашынгтон настойвае, што Венесуэла мусіць выгнаць з краіны саветнікаў і агентаў з Расіі, Кітая, Ірана і Кубы, а таксама разарваць з гэтымі краінамі эканамічныя сувязі.

Па-другое, Венесуэла павінна пагадзіцца на эксклюзіўнае партнёрства з ЗША ў нафтаздабычы і аддаваць перавагу Амерыцы пры продажы цяжкай сырой нафты.

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа на закрытым брыфінгу для заканадаўцаў заявіў, што ЗША могуць прымусіць Венесуэлу да саступак, бо яе наяўныя танкеры запоўненыя. Рубіа таксама адзначыў: паводле ацэнак ЗША, у Каракаса ёсць усяго пара тыдняў, перш чым краіна стане фінансава неплацежаздольнай без продажу сваіх нафтавых рэзерваў.

Старшыня камітэта Сената па ўзброеных сілах Роджэр Уікер пацвердзіў, што план ЗША грунтуецца на кантролі над венесуэльскай нафтай. Ён дадаў, што не лічыць, што гэта запатрабуе разгортвання амерыканскіх войскаў.

«Урад сапраўды мае намер кантраляваць нафту, узяўшы пад нагляд караблі і танкеры, і ніводзін з іх не адправіцца ў Гавану. І пакуль яны не пачнуць рухацца — мы спадзяёмся, на адкрыты рынак — больш няма танкераў для запаўнення, бо яны забітыя пад завязку», — сказаў Уікер. 

Белы дом не стаў абвяргаць гэтую інфармацыю. Высокапастаўлены прадстаўнік адміністрацыі заявіў:

«Прэзідэнт Трамп кажа пра выкарыстанне максімальных рычагоў ціску на элементы, якія засталіся ў Венесуэле, каб гарантаваць іх супрацоўніцтва са Злучанымі Штатамі ў справе спынення нелегальнай міграцыі, наркатрафіку, аднаўлення нафтавай інфраструктуры і дзеянняў на карысць венесуэльскага народа».

Уікер паведаміў, што ў Венесуэлы больш няма даступных танкераў для перавозкі нафты.

«Паводле маёй інфармацыі, Венесуэла не можа больш здабываць сырую нафту, бо яе няма куды падзець і няма куды адправіць. Танкеры поўныя і чакаюць адпраўкі ў адпаведнае месца — спадзяюся, для продажу на адкрытым рынку, а не для таго, каб быць бясплатна перададзенымі Кітаю», — адзначыў Уікер.

Трамп напісаў у сацсетках, што «часовыя ўлады» Венесуэлы перададуць ЗША ад 30 да 50 мільёнаў барэляў нафты для продажу па рынкавай цане. Трамп заявіў, што гэтыя сродкі будуць пад яго кантролем, «каб гарантаваць іх выкарыстанне на карысць народа Венесуэлы і Злучаных Штатаў!».

Каментары11

  • Мінак
    07.01.2026
    Чамусці не патрабуе, каб выпусцілі палітзняволеных і ўтаймавалі рэпрэсіі.
  • Filipp
    07.01.2026
    "Трамп патрабуе ад Венесуэлы выгнаць Расію, Кітай, Іран і Кубу" ©

    Нічога гэта не нагадвае?) Пуцін таксама патрабаваў ад Украіны выгнаць "з сабе" ўплыў ЗША, Эўропы і Брытаніі.
  • имя
    07.01.2026
    123, Для создания новой оси ? Вернее, для устранения конкурентов в этой оси .

Цяпер чытаюць

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім6

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Афтальмолаг расказаў, пра якую небяспеку папярэджваюць «мушкі» перад вачыма

Памёр Юрый Цыгалка — былы футбаліст зборнай Беларусі2

У тры разы скарацілі перыядычнасць выхаду літаратурных часопісаў. А самастойнага ЛіМа ўвогуле не будзе3

У Польшчы заявілі, што не будуць прыпыняць вайсковую дапамогу Украіне праз сітуацыю з ушанаваннем УПА9

Ціханоўскі іранізуе з жонкі: Лукашэнка дапамагае ёй і клапоціцца, нават калі была пагроза дзецям, перадалі ўсю інфармацыю Польшчы74

У Мінску з'явіліся першыя кантэйнеры для збору тэкстыльных адкідаў. Штотыдзень будуць з'яўляцца новыя2

Лукашэнка зрабіў новыя перастаноўкі ў войску4

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь29

Новая расійская ракета «Філін»: чым яна небяспечная і як можа замяніць шахеды2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім6

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць