Усяго патроху1111

Што паглядзець у навагоднюю ноч? Альтэрнатыўная праграма перадач на YouTube

Распавядаем, дзе можна паглядзець, як спяваюць Павел Латушка і Аліна Коўшык.

Фота: «Белсат»

Святочны зварот Святланы Ціханоўскай

Святочны зварот Святланы Ціханоўскай пачнецца ў 23.47 па мінскім часе (сёлета ў запісе сярод іншых прыняла ўдзел Марыя Калеснікава). Франак Вячорка ў Threads паведаміў: «Зноў будуць баніць YouTube, таму паралельна будзе транслявацца на іншых сетках таксама, і на тэлеграм».

«Белсат»

У 21:45 праграма «Мова Нанова» прапануе размову з Лявонам Вольскім. Вядомы беларускі музыка нядаўна адзначыў юбілей — 60 гадоў — і распавядае пра свае мінулыя і будучыя праекты. Размову з Вольскім праводзіў Мікіта Мелказёраў, які нечакана сышоў ад нас 21 снежня. Журналіст і інтэрв’юер, вядомы найперш па сваім праекце «Жыццё-маліна» за апошнія гады зрабіў вялікі ўнёсак у развіццё беларускай культуры.

У 22:15 у эфір завітаюць Міхась Зуй і Дзмітрый Есяневіч, якія ў гумарыстычнай праграме «Хай Так TV» падсумуюць, над чым беларусы смяяліся ў 2025 годзе — ад дэфіцыту бульбы і разгону чэргаў па каву на АЗС да перадачы амерыканцамі лекаў для пахудзення Лукашэнку.

У 22:45 гледачоў чакае святочны канцэрт. «Навагодні вір» сабраў усіх любімых спевакоў, артыстаў і вядоўцаў. А яшчэ абяцаюць шмат сюрпрызаў і неспадзяванак.

Рэжысёрка праекта ўгаварыла Аліну Коўшык спяваць разам з усімі фінальную песню («Я адбівалася як магла!» — каментавала Коўшык). Таксама заспявае і Павел Латушка, але, імаверна, у дуэце з кімсьці. Дзеля праекта заспявала і актывістка Наста Базар.

«Маланка»

Святочную праграму Malanka Media можна паглядзець на іх YouTube-канале і стрымінгавай платформе Belarus Tomorow. У 19.00 па мінскім часе пачнуць падводзіць вынікі. У спецвыпуску плануюць абмеркаваць усе галоўныя падзеі 2025 года.

У 23.40 прагучыць віншаванне ад каманды праекта, далей у трансляцыі будзе зварот Святланы Ціханоўскай.

Пачаць 2026 можна з Маляванычам — пасля 00.00 Malanka Media пакажа два выпускі праекту «Без рэтушы», якія прысвечаны Італіі.

«О(б)суждаем»

Глеб Сямёнаў і Іван Прус ужо падрыхтавалі свой падарунак пад ялінку — загрузілі на YouTube святочны выпуск, у якім, перад тым, як падняць келіхі, абмеркавалі першы беларускі інтэрактыўны серыял.

Уся смешная праўда пра «Зумераў», праз якіх беларускія ўлады спадзяваліся заваяваць сэрцы школьнікаў: ад таемна зніклай першай серыі і акторкі-дачкі чыноўніка, які займаўся тым серыялам, да дыялогаў ад чату GPT.

«Обычное утро»

З 27 па 30 снежня «Обычное утро» правяло ўжо традыцыйны святочны марафон. Гасцямі навагодніх выпускаў сталі Святлана Ціханоўская, Андрэй Курэйчык, Лявон Вольскі, Уладзімір Мацкевіч і іншыя. Калі вы не паспелі яшчэ паглядзець, дык самы час гэта зрабіць.

«Перетрём с Халезиным»

Мікалай Халезін апублікаваў на сваім YouTube-канале святочны выпуск, які прысвечаны Раству ў Лондане. У ім вы даведаецеся пра мясцовыя звычаі, а таксама палюбуецеся прыгожымі вуліцамі.

Дзе яшчэ можна пабачыць беларускіх артыстаў?

Праект «Мірныя агеньчыкі» з’явіўся напрыканцы 2023 года, каб аб’яднаць зорак з розных краін, якія не падтрымліваюць вайну Расіі супраць Украіны. Удзельнічаюць у ім і беларускія артысты. Сёлета можна будзе пабачыць «Бі-2», Naviband, Ap$ent.

Трансляцыя будзе ісці на YouTube-канале «Мірных агеньчыкаў».

Каментары11

  • Лучше
    31.12.2025
    Лягу спать!
  • Сонейка
    31.12.2025
    Дапамажыце!, да псіхіятру звярніцеся. Тэрмінова!
  • Даже Мелкозёр будет
    31.12.2025
    Вернут хлопца с того света буквально, старая запись будет

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў71

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяды. Так выглядаюць у гэтую хвіліну віленскія могілкі Росы і беларускія магілы на іх1

Пабіты сабака з Віцебска, якога Лукашэнка падарыў Баскаву, дагэтуль жыве ў апошняга1

Трамп сцягвае да Ірана вялізную армаду і пагражае новымі ўдарамі10

Маці кінула трох дзяцей у клятчастых торбах у розных месцах. Яны знайшлі адно аднаго праз дзясяткі гадоў2

Супермадэль Хайдзі Клум прыйшла на Хэлаўін у касцюме гіганцкай адарванай рукі13

Перад беларускай уніяцкай царквой у Антверпене пакінулі каністру з бензінам і піратэхнікай. Падазраванага затрымалі13

У Вінніцкай вобласці расійскі дрон прыляцеў на тэрыторыю вучылішча — двое загінулых

Іранка адкрыла ў Мінску арт-кафэ. Там прадаюць рэчы ручной работы і падаюць капучына з шафранам9

Хуткая дапамога ўрэзалася ў трамвай у Мінску ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў71

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць