Момант масавай аварыі пад Смалявічамі трапіў на ВІДЭА. Адзін чалавек загінуў
Трагедыя адбылася на пад'ездзе да вёскі Новае Жыццё. Фура на поўным ходзе ўляцела ў машыны, якія спыніліся на дарозе.

У аварыю аказаліся ўцягнутыя 7 легкавых аўтамабіляў і аўтобус.
Паводле папярэдняй інфармацыі, адзін чалавек загінуў.
Верагоднай прычынай ДТЗ сталі складаныя ўмовы надвор'я.
З-за аварыі рух маршрутаў Мінск — Смалявічы, Мінск — Жодзіна, Мінск — Барысаў ажыццяўляецца з парушэннем графіка — магчымыя затрымкі на паўгадзіны.
Цяпер чытаюць
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары