Вайна1111

100 тысяч жыццяў за 1% тэрыторыі. Эксперт — пра тупік, у якім апынулася армія Пуціна

З такімі тэмпамі прасоўвання Маскве спатрэбіцца яшчэ мінімум чатыры гады вайны толькі для таго, каб цалкам заняць анексаваныя вобласці. Адзіным шанцам на поспех для Пуціна застаецца палітычны ціск Трампа на Кіеў, сцвярджае палітычны аглядальнік BILD Юльян Ропке.

Фота: Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

На чацвёртым годзе вайны супраць Украіны Расія, як і ў папярэднія гады, мела перавагу на полі бою: каля 1 млн салдат і ваенная эканоміка, якая кругласутачна — з дапамогай Кітая — вырабляе зброю і боепрыпасы для вайны Пуціна.

Тым не менш у 2025 годзе ёй удалося захапіць толькі 4400 квадратных кіламетраў — менш за 1% незанятай украінскай тэрыторыі, піша Ропке. 

За гэта ў 2025 годзе загінула амаль 100 000 грамадзян Расіі, як паказваюць рэалістычныя ацэнкі па-за межамі расійскай і ўкраінскай прапаганды. Да сярэдзіны года, згодна з аналізам залішняй смяротнасці, праведзеным выданнем «Медыязона», колькасць загінулых ужо складала 48 тысяч чалавек, з якіх 22 тысячы былі вядомыя пайменна.

У другой палове года ўзровень страт, паводле звестак выдання, па меншай меры заставаўся прыкладна такім жа. Праз больш актыўныя наступальныя аперацыі Расіі, магчыма, страты павялічыліся, таму лічба загінулых каля 100 000 (плюс 200 000 параненых расіян) — рэалістычная ацэнка, піша Ропке.

Расія па-ранейшаму знаходзіцца далёка ад сваёй мэты — захопу чатырох рэгіёнаў, анексаваных Пуціным у 2022 годзе.

У Данецкай вобласці Украіна па-ранейшаму ўтрымлівае 5700 квадратных кіламетраў, у Запарожскай — 5800 і ў Херсонскай — 6400 кв. км. Такім чынам, нават калі Расія застанецца гэтак жа паспяховай, як у 2025 годзе, расійскай арміі спатрэбіцца яшчэ як мінімум чатыры гады, каб узяць пад кантроль анексаваныя тэрыторыі.

Адзінай надзеяй Расіі на «хуткую перамогу» ва Украіне застаюцца сумесныя намаганні з адміністрацыяй прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, якая павінна прымусіць Кіеў добраахвотна вывесці сваю армію з крытычна важных раёнаў, рэзюмуе аглядальнік BILD.

Каментары11

  • Язэп
    24.12.2025
    Чушь собачья, 1. Россия не считается с потерями. 2. Захват территории это не линейная зависимость.
  • Filipp
    24.12.2025
    "100 тысяч жыццяў за 1% тэрыторыі. Эксперт — пра тупік, у якім апынулася армія Пуціна"©
    Дакладней было б казаць 200 тысяч жыццяў, бо ўкраінцы таксама гінуць. Прычым на гэтым этапе вайны, большасць страт ідзе праз дроны, якіх зараз больш з расейскага боку.
    "Данецкай вобласці Украіна па-ранейшаму ўтрымлівае 5700 квадратных кіламетраў, у Запарожскай — 5800 і ў Херсонскай — 6400 кв. км"©
    Толькі гаворка пра абавязковы захоп Запарожскай і Херсонская вобласці не ідзе. Яны плануюць захапіць Данбас, а гэта меней за 1% тэрыторыі Украіны.
    Хутчэй за ўсё, утрыманне гэтай тэрыторыі будзе каштаваць Украіне яшчэ 100 тысяч душ ( пры чым, якая розніца, колькі пры гэтым згіне расейцаў, іх усё роўна ніхто не лічыць, да і ваююць яны дабраахвотна за грошы).
  • Ну-ну
    24.12.2025
    Што дае выдатны адказ на пытаньне, чаму Красноў так актыўна цісьне на Ўкраіну з мэтай заключэньня ляпідарна геніяльнай зьдзелачкі, адкрывае лукашонцы вокны для санкцыйнай прадукцыі і г.д. Ну і таксама адказ на пытаньне, чаму зяма-трампісцкая ботафэрма так актыўна апявае Краснова. Зрэшты, на баку нармальных людзей – публікацыя файлаў Эпштэйна і выбары ў Кангрэс 2026 году :)

Цяпер чытаюць

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды2

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды

Усе навіны →
Усе навіны

Вялікі знос дабраўся да Кальварыйскай. Хутка пачнуць прыбіраць хаты каля «Кароны»2

Вядомая супермадэль выйшла на подыум праз шэсць тыдняў пасля родаў. У сацсетках толькі і размоў пра яе фігуру14

На Гомельшчыне будуюць кацельні, якія будуць працаваць на пелетах5

На полі пад Мядзелам людзі сустрэлі вялікага мядзведзя ВІДЭА8

У Мастах прадалі расіяніну стогадовы асабняк з вялікім паркам4

Беларусь усё больш набывае расійскага малака і вяршкоў7

Дрон, які заляцеў з Польшчы ў Літву і выбухнуў там, быў украінскім3

ЗША зноў не папярэдзілі ўкраінцаў пра расійскія ўдары балістыкай4

У Мінскім моры злавілі гіганцкага сома ФОТА5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды2

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць